У 2014 годзе двое выпускнікоў філфаку (яна — з хутара Даўнары ў Менскай вобласьці, ён — з маленечкага раённага цэнтру Кіраўску ў Магілёўскай вобласьці) з дачкой на руках, якой быў тады год, вырашаюць пачаць на «вясельныя» грошы ўласны бізнэс у Менску. І ў іх усё атрымліваецца.