Адно з найбольшых пакараньняў за Дзень Волі адбыў бард зь Менску Зьміцер Захарэвіч.
«Ці будзе Польшча рабіць адносіны зь Беларусьсю цяплейшымі любым коштам?»
Юры Бохан — беларускі гісторык і археоляг, доктар гістарычных навук.
БТ стварыла фільм пад назвай «Белы легіён чорных душ». Свабода аналізуе пасланьні, якія афіцыйная прапаганда шле грамадзтву.
На трох экранах гледачы бачаць шэсьць дзясяткаў партрэтаў людзей на кантрасьце зь дзясяткамі выяваў графіці.
Анархіст, фігурант «Балотнай справы», расейскі грамадзянін зь беларускім прозьвішчам (дзяды-прадзеды зь Беларусі). Аляксею Паліховічу забаранілі ўезд у Беларусь на рэкордны тэрмін — 10 гадоў, хоць звычайна такі тэрмін не перавышае пяці. Усё за ўдзел у Дні Волі ў Менску 25 сакавіка 2017 году. А перад тым як пакінуць Беларусь, Аляксей адседзеў 12 сутак на Акрэсьціна.
7 красавіка ён атрымаў паперу з суду пра тое, што завочна асуджаны на трое сутак адміністратыўнага арышту. За ўдзел у абароне Курапат.
Павал Патапаў, 22 гады, праграміст, студэнт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі. Прэвэнтыўна затрыманы напярэдадні Дня Волі.
Кастусь Ахроменка — музыка, трэці год сябра руху «За свабоду», колішні ўдзельнік гурту «Дзеці падзямельля». Быў прэвэнтыўна затрыманы 25 сакавіка далёка ад плянаванай акцыі да Дня Волі. Вызваліўся з Жодзінскай турмы 6 красавіка.
«Акрэсьцінская гісторыя» Мікіты Краснакуцкага, актывіста «Моладзі БНФ», ініцыятывы «Дзея».
Алекса Кліменка, 27 гадоў. Называе сябе «беларускім дысыдэнтам». Лічыць, што «грамадзкі актывіст» гучыць занадта патасна. Ад біржы працы праходзіць курсы па адной з будаўнічых спэцыяльнасьцяў. Адкрыты гомасэксуал.
Грамадзкі актывіст з пасёлку Бярозаўка Лідзкага раёну Гарадзенскай вобласьці Вітольд Ашурак быў асуджаны за ўдзел у «Маршы недармаедаў» 17 лютага ў Менску. Затрымалі яго 22 сакавіка ў Лідзе. Далі 12 сутак адміністратыўнага арышту за " парушэньне закону аб масавых мерапрыемствах«. 3 красавіка Вітольд Ашурак выйшаў на волю.
«Трэба распавядаць пра ўсе злачынствы, якія мы бачым», — перакананы музыкант, гукарэжысэр і прадусар Аляксандар Хаўкін, якога затрымалі на Дні Волі ў Менску, трымалі ў пастарунку і ў турме на Акрэсьціна, а на наступны дзень прысудзілі штраф. Гісторыя Аляксандра Хаўкіна, расказаная ім самім, — у інтэрвію Свабодзе.
Уладзімер Шанцаў (АГП) і Алег Аксёнаў (БХД) вызваленыя з ізалятара часовага ўтрыманьня, дзе адбывалі па 15 сутак за ўдзел у «маршы недармаедаў», якія ладзіўся ў Магілёве 15 сакавіка.
Суд над прадстаўніком Незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці ў Маладэчне Русланам Кісялёвым адбыўся 29 сакавіка. Над прадстаўніком Беларускага Хэльсынскага камітэту Эдуардам Баланчуком — 28 сакавіка.
У заяве сярод іншага гаворыцца: «26 затрыманым інкрымінуецца падрыхтоўка і навучаньне асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках, за што ім пагражае да трох гадоў турэмнага зьняволеньня. Перакананыя, што ўзбуджаная адносна іх крымінальная справа носіць выключна палітычны характар, зьяўляецца бяздоказнай і мае адзіную мэту — запалохаць грамадзтва і адцягнуць увагу ад сацыяльна-эканамічных праблем у краіне».
У сьпісе пасьлядоўна ідуць: прозьвішча (у альфабэтным парадку) і імя (калі прозьвішча невядомае, толькі імя), горад затрыманьня, дата затрыманьня, колькасьць прысуджаных сутак адміністратыўнага арышту, дата выхаду на волю.
28 сакавіка зь менскай вуліцы Ржавецкай прымусова развозяць 11 чалавек сямʼі Галіны Ігнатовіч па новых адрасах.
Саюз беларускіх пісьменьнікаў уключаны ў пералік творчых саюзаў Беларусі.
«Размахваў рукамі, брыдкасловіў», «не падпарадкоўваўся міліцыі», «удзельнічаў у несанкцыянаванай акцыі» — традыцыйны набор падставаў, каб схапіць чалавека на беларускіх вуліцах і засудзіць.
Загрузіць яшчэ