Актывіст «Маладога Фронту» Арцём Леўчанка быў выпушчаны зь СІЗА КДБ 3 красавіка.
7 красавіка ён атрымаў паперу з суду пра тое, што завочна асуджаны на трое сутак адміністратыўнага арышту. За ўдзел у абароне Курапат.
10 красавіка Арцём Леўчанка патэлефанаваў інтэрнэт-актывісту Эдуарду Пальчысу, і той у сваім фэйсбуку напісаў, што Арцём «добраахвотна паехаў адбываць трое сутак за Курапаты ў ізалятар часовага ўтрыманьня Чэрвеня (па месцы прапіскі). Выйдзе ў чацьвер 13-га [красавіка] дзесьці ў 15:00».