Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Rzeczpospolitа»: «Лукашэнка балянсуе на чырвонай лініі»


Фота ©Shutterstock
Фота ©Shutterstock

«Ці будзе Польшча рабіць адносіны зь Беларусьсю цяплейшымі любым коштам?»

«Пацяпленьне польскіх адносін зь Менскам усё яшчэ актуальнае, рэпрэсіі і новыя палітвязьні не перашкаджаюць».

З такімі загалоўкам і падзагалоўкам выйшаў артыкул ва ўплывовай польскай газэце Rzeczpospolitа.

На думку аўтара артыкула Руслана Шошына, у Польшчы пануе меркаваньне, што лепш мець стасункі з такой Беларусьсю, якая ёсьць цяпер, чым зь Беларусьсю, якая яшчэ больш схіліцца ў бок Расеі (у выпадку новых заходніх санкцый. — РС).

«Польская дыпляматыя любым коштам хоча даслаць Лукашэнку сыгнал, што ёсьць яшчэ магчымасьць адмовы ад рэпрэсій і што цяпер Менск ужо балянсуе на чырвонай лініі», — цытуе Rzeczpospolitа Паўла Коваля (Paweł Kowal), колішняга намесьніка міністра замежных спраў Польшчы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG