Вёску Канюхі, што на Капыльшчыне, можна назваць унікальнай. Бо, напэўна, нідзе ў Беларусі людзі не кладуцца спаць з такім, як тут, пачуцьцём калі ня страху, дык трывогі. Канюхі можна назваць самай гарачай кропкай у нашым мірным краі.
Сёлета спаўняецца трыццаць гадоў, як сьвет пакінуў мастак Пётра Сергіевіч. І, выпраўляючыся з гэтай нагоды на ягоную радзіму, у вёску Стаўрова, я зусім ня цешыў сябе надзеяй, што знайду нейкія палотны знакамітага партрэтыста.
Калі і можна казаць пра прыгажосьць угасаньня, дык гэта пра мястэчка Лявонпаль.
Ці прыжыўся сярод местачкоўцаў Крайску помнік самаму, напэўна, спрэчнаму расейскаму сьвятому?
Вёска Пруды здаўна славіліся сваімі майстрамі на ўсё налібацкае навакольле. Прудоўскія майстры будавалі хаты, складалі печы і выраблялі бочкі. Ці застаўся хоць які сьлед ад прамінулай славы Прудоў?
У гісторыі Налібак, убачанай і распаведзенай непасрэднымі яе ўдзельнікамі і сьведкамі, паўстае, як у кроплі вады, гісторыя Заходняй Беларусі. З усімі яе трагедыямі і радасьцямі.
Каля дому № 20 па вуліцы Алібегава, дзе сёньня школа мастацтваў, а па вайне быў калгасны кароўнік, ёсьць лагчына. Ніхто на яе ўвагі не зьвяртае. А між тым гэтае поле — сьлед акупацыі.
Вёска Пруды здаўна славілася сваімі майстрамі на ўсё налібацкае навакольле. Па вайне, калі амаль усё карэннае насельніцтва мястэчка Налібакі зьехала на Захад, прудоўскія майстры будавалі хаты, складалі печы і выраблялі бочкі. Ці застаўся хоць які сьлед ад прамінулай славы Прудоў?
Ці засталіся сьляды на месцы фатальнай аварыі Ўладзімера Мулявіна? Як успамінаюць легендарнага песьняра ягоныя суседзі па лецішчы? І што магло выратаваць музыку ад сьмерці? Пра гэта падарожжа Зьмітра Бартосіка ў Лапаравічы, што на Менскім моры.
Да дачнага пасёлку Ждановічы-6, дзе было лецішча Васіля Быкава, у якім адкрываецца музэй пісьменьніка, дабрацца ня так лёгка. Пасёлак схаваўся ў лесе каля Менскай кальцавой дарогі і вадасховішча Дразды.
Першае месца ў сьвеце па ўжываньні чыстага сьпірту на душу насельніцтва заняла наша краіна. Але ж былі часы, калі ў вёсках рабілі свае гарэлкі, значна мацнейшыя за сёньняшнія крамныя. І п’янства такога страшэннага не было.
Няўжо ў Беларусі ёсьць людзі, для якіх 9 мая ня сьвята і для якіх вайна ня скончылася ў той дзень 1945 году і ў якіх самыя страшныя ўспаміны зьвязаныя з паваеннымі гадамі? Гэтым разам Зьміцер Бартосік выпраўляецца ў вёску Байрашы, што пад Іўем.
Ёсьць у краіне такія могілкі, куды не прыедуць сваякі. Не раскладуць пачастункі на магілах. І не ўзгадаюць памерлых. Бо ўспамінаць няма каму. На такіх могілках не хаваюць ужо 150 гадоў. Вось на такія могілкі мы і выпраўляемся на Крупшчыну, у Старую Слабаду.
«Была ў нас дзяўчына, нават наверх залазіла і наверсе танцавала. Нават Эдыта П’еха тут выступала, Кабзон тут быў. Тут і падземныя хады былі. Я сам тут лазіў па іх».
Якія нечаканыя праблемы могуць напаткаць былых вяскоўцаў, чые вёскі ўвайшлі ў межы гораду? Куды падзеліся шматлікія старажытныя курганы з вуліцы Курганнай? І што адчувае былы партызан, які ўпершыню забіў у 14 гадоў?
Дзе трэба шукаць Бога і як яго адчуць? Чаму беларусам заўжды не шанцуе з уладай? Чаму сапраўды варта зайздросьціць у гэтым жыцьці? Па адказы на гэтыя пытаньні перад Вялікаднем мы паедзем у вёску Хрыстова.
Ці можна жыць паўнавартасным жыцьцём у выміраючай вёсцы ў беларускай глушэчы? Ці важная для сапраўднага ксяндза заможнасьць ягоных парафіянаў? І ці варта гераізаваць ці дэманізаваць партызанскі рух у Беларусі?
У мястэчку Росіца пабачыў адзін з самых прыгожых беларускіх краявідаў. На беразе шырокай сажалкі — чырвоны касьцёл, зь невысокімі вежамі. Калісьці да вайны гэтыя вежы былі высокімі і сьпічастымі. Але бальшавікі тыя вежы зруйнавалі, бо палічылі іх добрым арыенцірам для польскай артылерыі.
Мястэчка Іказьнь ляжыць на дарозе зь Мёраў у Браслаў. І ўвагу падарожніка прыцягвае найперш вежамі свайго касьцёла. Касьцёл Божага Цела стаіць у нізіне, але храм настолькі высокі, настолькі магутна вырастае з лагчыны, што хочацца зьехаць уніз, да яго, каб адчуць сапраўдны ягоны маштаб.
Беларускія татары, нашчадкі крымчакоў. Ці адчуваюць яны роднасьць са сваімі далёкімі супляменьнікамі? Як бачаць крымскія праблемы са свайго беларускага далёка? І чаго жадаюць крымцам?
Загрузіць яшчэ