На хутары каля Багданава 23 красавіка 1943 году партызаны ноччу расстралялі сям’ю солтыса Станіслава Вайгяніцы. Забілі і дзяцей, і цяжарную жонку.
Якая памяць засталася ад салдат кайзэраўскага войска часоў І сусьветнай вайны? Як сяляне рабавалі ў 39-м маёнткі багатай шляхты? І што прымушала савецкіх калгасьнікаў парушаць страшны закон пра тры каласкі? Пра гэта ў чарговай перадачы «Падарожжы Свабоды». Мы едзем у Бянюны, што на Ашмяншчыне.
Кім была для вяскоўцаў Случчыны мастачка Алена Кіш, якая малявала дываны? Якая памяць засталася пра адну з самых трагічных фігур народнага мастацтва?
Што засталося ад спадчыны самадзейнага скульптара Пятра Зяляўскага? Ці добра жывецца людзям у суседзтве з Нацыянальным паркам «Браслаўскія азёры»? І зь якімі праявамі паганства змагаюцца сёньня сьвятары?
23 студзеня споўнілася б 42 гады беларускаму музыку, барду і грамадзкаму дзеячу Ігару Сімбірову. Які заўчасна пайшоў з жыцьця летась. У чарговае падарожжа «Свабоды» мы выпраўляемся ў Асіповічы, родны горад Ігара Сімбірова. Каб разам зь ягонымі сябрамі ўзгадаць гэтага неардынарнага чалавека.
Мы едзем у Ідолту, што пад Мёрамі.
Як каралі за прамоўленае беларускае слова польскія настаўнікі ў школах міжваеннай Заходняй Беларусі. Дзеля чаго захоўваюць старыя дакумэнты на валоданьне зямлёй? Пра стракатую гісторыю мястэчка, у якім беларускай мове вучыўся кіраўнік «Газпрому» — у новым падарожжы Зьмітра Бартосіка.
Жалезны зубар, пафарбаваны чырвоным колерам, на мяжы Менскай і Берасьцейскай абласьцей ужо стаў неад’емнай часткай галоўнай беларускай трасы. Але пакрысе гэты зубар становіцца нейкім знакам бяды.
Падобная да белага маяка сярод неабсяжных даляглядаў калёна сваім старасьвецкім выглядам узбагачае звычайны краявід.
Што адбывалася ў Берасьцейскай крэпасьці пасьля таго, як яе ўзялі нацысты? Ці сапраўды актыўныя багаборцы кепска канчалі жыцьцё? І ў чым пачынае выяўляцца крызыс на вёсцы? Зьміцер Бартосік наведаў мястэчка Стрыгава, што пад Кобрынем.
Ківацічы — амаль вымерлая вёска ў Кобрынскім раёне, дзе жыве літаральна чатыры чалавекі. Машыны яе пралятаюць, нават не спыняючыся. Але спыніцца тут нагода ёсьць.
Усё больш імкліва старыя беларускія шляхецкія сядзібы прыходзяць у заняпад. Усё часьцей іх выкупляюць прадпрымальныя людзі. Як правіла, з Расеі. З чым сутыкаюцца расейскія прадпрымальнікі ў Беларусі найперш? Мы едзем у маёнтак Паўлінава, што пад Баранавічамі.
У вёсцы Сакалоўка Вілейскага раёна адноўленая магіла сям’і, забітай у 1943 годзе савецкімі партызанамі.
Шалман, велізарная паваенная фавэла, некалі цягнуўся ад вуліцы Валадзько на Ўсход, да стадыёна «Лякаматыў» і далей.
Як можна прасачыць гісторыю краіны па дакумэнтах на звычайнага каня? Што можа быць альтэрнатывай Лініі Сталіна? Пра гэта — у чарговай перадачы з сэрыі «Падарожжы Свабоды». Мы едзем у мястэчка Ракаў.
Летам 1951-га ў Вільні ды ў Менску былі арыштаваныя пяць студэнтаў. Усім пяцём прад’явілі абвінавачаньні ў стварэньні падпольнай антысавецкай арганізацыі.
Якая карысьць вяскоўцам ад таго, што яны жывуць у курортнай зоне? І ці робяць у наш час брычкі?
Саюз змаганьня за незалежнасьць Беларусі, арганізаваны ў 1946-м годзе на Нясьвіжчыне Іванам Раманчуком, вылучаецца сярод астатніх падобных арганізацый.
Дзе знаходзіцца ўнікальны арган з 400 труб? Каму ў нашай краіне лепш за ўсіх жывецца?
Абэліск на могілках у Старой Рудзіцы. Першы ў сьпісе закатаваных — Іван Леапольдавіч Александровіч. Дзед Ніны Глобус і прадзед Уладзіміра Адамчыка.
Загрузіць яшчэ