У пераважна «рускім раёне» Нью-Ёрку багата і беларусаў, якія зрабілі бізнэс на беларускіх драніках і згушчанцы.
Актор Свабоднага тэатру, які вымушаны быў зьехаць зь Беларусі, разважае, ці могуць тэатар і кіно супрацьстаяць прапагандзе, расказвае, чаму б ён хацеў сыграць Лукашэнку і будзе гэта камэдыя ці трагедыя.
Сёлета найлепшай настаўніцай у сьвеце назвалі выкладчыцу ангельскай мовы Нэнсі Этвэл з амэрыканскага штату Мэн. Як узнагароджваюць беларускіх настаўнікаў і як ім працуецца ў цяперашніх умовах?
Журналіст паўночна-каўкаскай службы Радыё Свабода Лёма Чабаеў лічыць, што падазраваныя ў забойстве расейскага апазыцыянэра Барыса Нямцова маглі выконваць заданьне прэзыдэнта Чачні Рамзана Кадырава. Але гэта не было ўзгоднена з Пуціным.
Як з гумарам павіншаваць з днём вынаходніка і рацыяналізатара, сельскай прамысловасьці ці дэсантніка — у новым цыклі паштовак «Ад Лявона».
Мастак гутарыць пра страх уладаў перад творцамі і грамадзтва перад уладамі, пра «чорныя сьпісы» і самацэнзуру.
На найбуйнейшым фэстывалі дакумэнтальных фільмаў пра правы чалавека «Адзін сьвет» прэзэнтавалі дакумэнтальную стужку пра Беларусь.
«Эўрапейская Паўночная Карэя», «краіна-прывід» — з анатацыі фільму «Made in BY» італьянскага рэжысэра Люіджы Мілярдзі.
Канфлікт вакол славутай «Малітвы» стаў падставай, каб паразважаць, што яшчэ забараняе закон, і што можна, а чаго нельга рабіць, каб не парушыць аўтарскіх правоў.
Расейскі выканаўца Вася Абломаў, які ў Расеі выступаў на апазыцыйных мітынгах, распавёў пра сваё стаўленьне да Лукашэнкі, расейскую прапаганду, а таксама навошта расейцам патрэбны Крым.
Вядомыя беларусы і цэлыя арганізацыі дапамагаюць незалежнай беларускай кнігарні выплаціць штраф у 1 мільярд рублёў.
Знаёмы польскі журналіст прапанаваў галоўнаму рэдактару ўплывовага польскага тыднёвіка далучыцца да акцыі #SaveLohvinau і дапамагчы кнігарні заплаціць штраф.
Замежная прэса прадракае сапраўднае «шаленства» вакол бярозавіку, які «лечыць захворваньні вантробаў, грып, галаўныя болі і нават пазбаўляе ад цэлюліту».
Галіна Рэно, беларуска, удава фатографа і падарожніка Мішэля Рэно, які загінуў у тэракце супраць рэдакцыі сатырычнага часопіса ў Парыжы, распавяла, якім быў яе муж, чаму ён любіў Беларусь і што Мішэль для яе — каханьне ўсяго жыцьця.
Гурт «Дзецюкі» зьявіўся толькі ў 2012 годзе, і ўжо першыя ягоныя канцэрты сутыкнуліся з забаронаю. Заўтра ў Менску гурт паспрабуе выступіць зь вялікім сольным канцэртам. Размаўляем зь лідэрам гурту Алесем Дзянісавым.
Дырэктар азэрбайджанскай службы «Радыё Свабода» Кенан Аліеў распавёў, што журналістаў рэдакцыі ў Баку масава выклікаюць у генэральную пракуратуру.
У інтэрвію Радыё Свабода вядомы праваабаронца Алесь Бяляцкі распавёў, ці будзе ў Беларусі свой Вацлаў Гавэл і пра небясьпеку падтрыманьня Лукашэнкі з боку міжнароднай супольнасьці.
Дэпутат Эўрапарлямэнту ад Чэхіі Ярамір Шцеціна лічыць, што правы чалавека ўжо не зьяўляюцца прыярытэтам у эўрапейскай палітыцы, а Беларусь у Эўрапарлямэнце нікога не цікавіць.
На прэзэнтацыі кнігі Паўла Севярынца «Люблю Беларусь» у Доме нацыянальных меншасьцяў у Празе прысутнічалі экс-міністар замежных справаў Карэл Шварцэнбэрг, дэпутаты Эўрапейскага Парлямэнту ад Чэхіі Ярамір Шцеціна і Павэл Свобада.
Аляксандар Мяцеліца, заснавальнік беларускай сацыяльнай сеткі з 1 млн. карыстальнікаў, чакае, што ў Беларусь прыйдуць «ветлівыя людзі», а ў выпадку зьмены ўлады Беларусь стане часткай Расеі.
Загрузіць яшчэ