На месцы пасьляваенных двухпавярховікаў, якія сталі адметнасьцю беларускай сталіцы, зьявяцца элітныя дамы прэміюм-клясу. Інвэстарам выступіла расейская газавая кампанія. Але пакуль, як кажуць забудоўнікі, праект замарожаны.
Выдавецтва «Галіяфы» апублікавала Анталёгію латвійскай паэзіі, гэта ўнікальны кніжны праект, які аб’яднаў на сваіх старонках беларускіх і латвійскіх паэтаў і літаратараў.
Літоўскі палітык Аўдронюс Ажубаліс у інтэрвію Свабодзе называе Аляксандра Лукашэнку «голубам у галубятні» і сьцьвярджае, што Беларусь ужо «страціла сваё неба».
Вышымайкі, сьпід-дэйтынг па-беларуску, Дзень вышыванкі — усе гэтыя і іншыя мэгапапулярныя падзеі і зьявы прыдумалі людзі, якіх аб’яднала Арт Сядзіба.
Радыё Свабода паразмаўляла са спадаром Трусавым пра вынікі зьезду і далейшыя пляны ТБМ.
Паводле чыноўніцы, Міністэрства культуры робіць усе магчымыя высілкі дзеля распаўсюджваньня і папулярызацыі беларускай мовы
Менскі журналіст Зьміцер Галко сьведчыць, што навіну пра братаньне беларускіх і ўкраінскіх заўзятараў на «Барысаў-арэне» перадавалі па рацыях усім блёк-пастам украінскага войска ў Данбасе.
Напярэдадні ўвечары міліцыянты сарвалі прэзэнтацыю кнігі «Мова» Віктара Марціновіча.
«Будзем сустракацца, каб такія выпадкі больш не паўтараліся», — заявіў Свабодзе кіраўнік аддзелу ідэалягічнай працы, культуры і па справах моладзі Гарадзенскага выканаўчага Віталь Мамачкін.
Цягам году менскі фатограф Валеры Вядрэнка здымаў Вязынку — малую радзіму Янкі Купалы. Плёнам гэтай працы стала выстава фатаздымкаў, якая распачалася 21 кастрычніка ў музэі Янкі Купалы.
Здымачная група фільму пра Валерыя Ляшкевіча зьбірае грошы з пачатку году.
У кнізе «Жыцьцё пасьля раку» Свабода сабрала гісторыі людзей, якія дакладна ведаюць, што рак вылечваецца. Напярэдадні прэзэнтацыі мы даведваліся, якія перамены адбываліся ў жыцьці герояў пасьля.
Лявон Вольскі даў у суботу сольны канцэрт у Вільні, у Teatro Arena. Ён прэзэнтаваў свой новы альбом «Грамадазнаўства». Заля была запоўненая, людзі масава прынесьлі з сабой бел-чырвона-белыя сьцягі. Фота Ганны Любаковай.
Сьпявак і мастак Андрусь Такінданг, які жыве ў Беларусі, але мае карані ў далёкім афрыканскім Чадзе, старанна занатоўвае гісторыі з жыцьця беларусаў. Новая перадача на Радыё Свабода.