Ініцыятыўная група па правядзеньні кампаніі байкоту заклікала грамадзянаў Беларусі ня браць удзелу ў маючых адбыцца парлямэнцкіх выбарах.
Сёлета ў Беларусі будзе пабудавана толькі 450 кватэр для людзей, якія больш за 10 гадоў жывуць у інтэрнатах і ня маюць магчымасьці без падтрымкі дзяржавы збудаваць жытло. Тым часам толькі ў Менску ў інтэрнатах жывуць каля 74 тысяч чалавек, а чарга на паляпшэньне жыльлёвых умоў у краіне вагаецца ў межах 600 тысяч чалавек.
У ВНУ краіны будзе скарочаны шэраг спэцыяльнасьцяў, і перадусім тых, на якіх рыхтуюць адмыслоўцаў у галіне беларускай мовы.
У панядзелак з Андрэем Саньнікавым сустрэўся адвакат. Зьняволены палітык заявіў, што прашэньне аб вызваленьні ён напісаў яшчэ 20 лістапада.
«Мой муж сказаў, што ня гэтая папера зьяўляецца мэтай Лукашэнкі».
Беларускае таварыства аховы помнікаў заяўляе пра пагрозу новага этапу зьнішчэньня гістарычнай часткі Верхняга гораду ў Менску.
На Кальварыйскіх могілках Менску адбылася талака па добраўпадаркаваньню іх цэнтральнай гістарычнай часткі.
Беларуская міліцыя завяршыла праверку інцыдэнту, зьвязанага з прадстаўніцамі ўкраінскай арганізацыі «Femen», і адмовілася распачынаць крымінальную справу.
Працоўныя некалькіх прадпрыемстваў у розных рэгіёнах краіны адмовіліся ад сваіх ранейшых намераў пакінуць шэрагі афіцыйных прафсаюзаў.
Гарадзкія ўлады Менску заяўляюць, што плян будаўніцтва гатэльнага комплексу «Пэкін» скарэктаваны ў адпаведнасьці з патрабаваньнямі мясцовых жыхароў.
Працаўнік прадпрыемства «Граніт» Алег Стахаевіч страціў правы кіроўцы і апынуўся пад пагрозай звальненьня ў зьвязку са сваёй актыўнасьцю ў справе стварэньня на прадпрыемстве незалежнай прафсаюзнай суполкі. Ягоныя паплечнікі заяўляюць, што не адмовяцца ад ідэі незалежнага прафсаюзу, не зважаючы на ціск з боку адміністрацыі. Як гэтую сытуацыю ацэньваюць у Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі і ў асяродку незалежных прафсаюзаў?
Менскі гарадзкі суд пакінуў у сіле рашэньне суду Цэнтральнага раёну, які 9 сьнежня мінулага году пакараў шматдзетную маці Тацьцяну Гацуру-Яворскую штрафам 700 тысяч рублёў за пратэст супраць сьмяротнага пакараньня, вынесенага зьвінавачаным за выбух у мэтро Дзьмітрыю Канавалаву і Ўладзіславу Кавалёву.
Урачыстыя богаслужэньні цягам дня праходзілі ўва ўсіх праваслаўных храмах краіны.
Спэцкамбінат рытуальных паслугаў папярэджвае пра намер зьнесьці шэраг магілаў на найстарэйшых могілках Менску — Кальварыйскіх.
У менскім архікатэдральным касьцёле імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася імша за памерлага былога прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гаўла.
У 2011 годзе за ўдзел у палітычных акцыях у Беларусі былі рэпрэсаваныя больш за тысячу чалавек: пакараныя штрафам, адміністрацыйным зьняволеньнем, патрапілі пад крымінальны перасьлед.
30 сьнежня супрацоўнікі КДБ затрымалі і дапыталі лідара «Маладых дэмакратаў» Алега Корбана.
У менскіх крамах — перадсьвяточнае паломніцтва пакупнікоў: людзі набываюць падарункі і сувэніры сваім родным, сябрам і блізкім. Гандляры скардзяцца на падвоеную працоўную нагрузку, а пакупнікі — на высокія кошты.
У Пінску на 67-годзе жыцьця памёр эколяг, краязнавец, фатограф і журналіст Аляксей Дуброўскі. Аляксея Дуброўскага ўзгадваюць, як чалавека дэмакратычных поглядаў, захавальніка нацыянальнай спадчыны.
24 сьнежня беларускія каталікі сустракаюць адно з найвялікшых хрысьціянскіх сьвятаў — Нараджэньне Хрыстовае.
Загрузіць яшчэ