Яе ўзначальваў апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцьці. Удзел у малітве таксама прыняў кіраўнік дыпляматычнай місіі Чэскай Рэспублікі ў Беларусі Йіржы Карас, чальцы амбасады, а таксама многія беларускія вернікі і грамадзкія дзеячы.
За памерлага Вацлава Гаўла маліліся падчас адмысловай імшы, арганізаванай у памяць былога прэзыдэнта Чэхіі. Удзел у ёй прынялі больш за дваццаць беларускіх сьвятароў на чале зь біскупам Антоніем Дзям’янкам, які, вітаючы прадстаўнікоў дыпляматычнай місіі Ватыкана і Чэхіі, сказаў:
«Мы смуткуем з нагоды страты такога вялікага чалавека, палітыка, былога прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гаўла. Няхай добры Бог даруе яму ўсе правіны і дасьць яму вечны супакой у краіне сьвятла, радасьці і вечнага шчасьця».
Імшу ў памяць Вацлава Гаўла апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцьці правёў на італьянскай мове. Падчас казаньня, якое ён прамовіў па-ангельску, дыплямат падкрэсьліў, што Вацлаў Гаўл быў творцам і палітыкам, які перадусім бараніў правы чалавека, а гэта значыць — стаяў на баку хрысьціянскіх каштоўнасьцяў, бо правы чалавека і запаведзі Хрыста непадзельныя. За Вацлава Гаўла таксама маліліся і па-беларуску:
«Молімся за былога прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гаўла, каб пасьля служэньня тут, на зямлі, народу Чэхіі і ўсім людзям добрай волі, добры Бог прыняў яго ў сваё валадарства. Цябе просім, выслухай нас Пане».
Падчас імшы за Вацлава Гаўла менская архікатэдра была цалкам запоўненая людзьмі. Памаліцца за памерлага былога чэскага прэзыдэнта прыйшлі многія вернікі і грамадзкія дзеячы. Сярод іншых — навуковец Язэп Янушкевіч, прадпрымальнік Аляксандар Макаеў, навуковец Эдвард Зайкоўскі:
«Мне па электроннай пошце паведамілі, што сёньня будзе імша ў памяць Вацлава Гаўла, таму я і прыйшоў сюды. Для мяне гэта знакавая фігура, бо ягонае імя перш за ўсё зьвязанае з тымі падзеямі, якія адбыліся ў Эўропе два дзесяцігодзьдзі таму і якія прывялі да зьвяржэньня камуністычных рэжымаў. Ягонае імя зьвязанае таксама зь імем Васіля Быкава, якому ён дапамагаў падчас жыцьця ў Чэхіі. Імя Вацлава Гаўла і ягоная дзейнасьць дае натхненьне і спадзяваньне і на лепшую будучыню Беларусі».