Адміністрацыя калёніі «Віцьба-3» заявіла, што накіравала хадайніцтва Саньнікава разам зь неабходнымі дакумэнтамі ў аддзел па пытаньнях грамадзянства і памілаваньня Адміністрацыі прэзыдэнта 23 студзеня гэтага года. Гэтае паведамленьне камэнтуе Ірына Халіп:
«Учора ў першай палове дня журналістам ва ўсіх інстанцыях адказвалі, што ніхто нічога ня ведае, што не існуе такое паперы — пэўна, гэта „фантазіі“ Халіп. Да прыкладу, можна згадаць прэсавага сакратара МУС, які казаў, што, маўляў, гэта ж Халіп кажа, што ёсьць, а напэўна ж няма. А пасьля, бліжэй да вечара, сказалі, што ёсьць такая папера, але ад сьнежня. Гэта значыць, што мы, пэўна, паставілі іх у нейкую тупіковую сытуацыю, бо „брахаць“ далей ужо было не магчымасьці. А як выйсьце з сытуацыі, яны прыдумалі, што гэта было ў сьнежні. Бо якраз атрымалася, што напярэдадні маёй прэсавай канфэрэнцыі быў апошні дзень, калі паводле закону, гэтая папера можа паступіць у камісію. Апошнім днём быў дзень 23 сьнежня — вось таму і прыдумалі гэтую дату».
Карэспандэнтка: «Чаму так адбылося — чаму ўтойвалася гэтая інфармацыя?»
«Я магу толькі спасылацца на словы свайго мужа, які сказаў, што ня гэтая папера зьяўляецца мэтай Лукашэнкі. Лукашэнку зусім не патрэбныя нейкія прашэньні ад палітвязьняў. У яго іншая задача — зьнішчыць іх фізычна, каб яны ня выйшлі з турмы. Іншая — нават дзьве магчымыя вэрсіі: сапраўды Лукашэнка ўвогуле не кантралюе сытуацыю. Што за гэтым стаяць нейкія „шэрыя кардыналы“ — Віця Лукашэнка ці нехта яшчэ даўно ўсё кантралююць — і ён ня ведае што адбываецца. Альбо Лукашэнка меў намер яшчэ штосьці выгандляваць — прыберагчы гэтую інфармацыю, каб паспрабаваць неяк пагандляваць са сьветам».
Карэспандэнтка: «На што вы ўскладаеце свае спадзяваньні ў справе выратаваньня Андрэя Саньнікава і вызваленьня яго з турмы?»
«Самае галоўнае, што на просьбу Андрэя, я змагла агучыць інфармацыю пра тое, што зь верасьня ў яго не адсідка, а катаваньні. Я агучыла гэтую інфармацыю і зараз ужо яе утойваць, казаць, што Саньнікаў сам ня хоча сустракацца з адвакатам, што просіць яго не турбаваць — усё гэта ўжо ня пройдзе. Усе ведаюць, што адбываецца насамрэч — і гэта галоўнае».
Былы кандыдат на прэзыдэнта і былы палітвязень Віталь Рымашэўскі таксама выказвае думку, што галоўнае — ня дата і не сам факт, што прашэньне было напісана, а вызваленьне палітвязьня:
«Што тычыцца датаў, то я, безумоўна, нашмат больш давяраю Ірыне Халіп, чым афіцыйнай вэрсіі беларускіх уладаў. Бо ўсім добра вядома, як яны любяць маніпуляваць інфармацыяй. Гэтае пытаньне непрынцыповае — калі было напісанае прашэньне. Галоўнае, што нават пасьля падпісаньня гэтага ліста Андрэй Саньнікаў знаходзіцца за кратамі. Гэта сьведчыць пра тое, што прашэньне аб памілаваньні, ягонае падпісаньне — толькі фармальнасьць з мэтай дыскрэдытаваць палітыкаў, а ня дзеля таго, каб іх вызваляць. І з вызваленьнем палітвязьняў гэтыя падпісаньні ніяк не зьвязаныя. Я лічу, што зараз мы павінны быць салідарныя з Андрэем Саньнікавым і іншымі палітвязьнямі і дамагацца іх найхутчэйшага вызваленьня».
Праваабаронца Ўладзімер Лабковіч мяркуе, што падзеі вакол Андрэя Саньнікава сьведчаць пра асаблівае стаўленьне да палітвязьня і патрабуюць неадкладнага расьсьледаваньня:
«Разыходжаньне ў датах напісаньня прашэньня, пра якія паведамілі Ірына Халіп і МУС Беларусі, мяркую, зьвязана з тым, што доўгі час думалі, як рэагаваць на гэтую заяву. І больш за месяц на яе не зважалі і працягвалі чыніць адносна спадара Саньнікава незаконныя дзеяньні. Бо і катаваньні, пра якія паведаміла спадарыня Халіп, і іншыя факты патрабуюць неадкладнага расьсьледаваньня. Гэта значыць, што ўлады лічаць яго дастаткова каштоўным вязьнем у сваёй калекцыі і маюць намер і надалей зводзіць асабістыя рахункі».
На думку палітоляга Аляксандра Класкоўскага, замоўчваньне ўладамі факту падпісаньня прашэньня Андрэем Саньнікавым сьведчыць пра жаданьне вышэйшых уладаў скарыстаць палітвязьняў у дачыненьнях з краінамі Захаду:
«Відавочна, што адміністрацыя не сьпяшалася гэтую паперу перадаваць: зьверху не прысьпешвалі, бо я думаю, што сыгнал пра гэта адразу пайшоў у высокія інстанцыі. Магчыма, беларускае кіраўніцтва хоча падгадаць момант, каб прадаць вось гэты свой умоўна-гуманістычны крок у гандлі з Эўропай. Ёсьць пэўныя сымптомы таго, што Масква за кулісамі пачынае ўжо ціснуць і трэба наладжваць дыялёг з Захадам. І якраз гандаль палітвязьнямі — дарэчы з гледзішча беларускіх уладаў».

Улады лічаць яго дастаткова каштоўным вязьнем у сваёй калекцыі і маюць намер і надалей зводзіць асабістыя рахункі.