У храмах ідуць апошнія прыгатаваньні да ўрачыстай вечаровай малітвы, а вернікі менскага касьцёлу сьвятых Сымона і Алены ў гэты дзень таксама адзначылі гадавіну народзінаў Адама Міцкевіча.
Урачыстая працэсія з малітвамі і каляднымі сьпевамі традыцыйна рушыла з Чырвонага касьцёла да помніка Адама Міцкевіча. Вігілія — альбо — пярэдадзень Божага нараджэньня 24 сьнежня — гэта таксама і дзень нараджэньня вялікага беларускага і польскага паэта. Гаворыць пробашч Уладыслаў Завальнюк:
«Дзякую, што вы прыйшлі ў гэты вігілійны вечар на дзень нараджэньня да Адама Міцкевіча да яго ў госьці. Падзелімся аплаткай, запалім зьнічы і адзначым калядна-вершаванае сьвята».
Адзін з найвышэйшых герархаў каталіцкага касьцёла ў Беларусі Антоній Дзям’янка чытаў вершы Адама Міцкевіча і дзяліўся з прысутнымі ўдзельнікамі імпрэзы белымі аплаткамі — кавалачкамі хлеба, якія сымбалізуюць цела Хрыста:
«Сёньня мы зьбярэмся за Вігілійным сталом — родныя і блізкія. Але і ўсе мы, тут сабраныя, мы таксама не чужыя людзі, бо мы ўсе прызнаем, што Хрыстос — гэта наш Бог. Дзякуем Пану Богу, што дачакаліся гэтага сьвята».
Паводле традыцыі, вернікі складалі адзін другому лепшыя пажаданьні і дзяліліся сваімі ўражаньнямі ў чаканьні сьвята:
«Я тут таму, што па-першае, гэта ўшанаваньне памяці Адама Міцкевіча, ушанаваньне нашай духоўнай спадчыны. Па-другое, гэта падзяліцца хрысьціянскім сьвятлом — традыцыйна ад апосталаў яшчэ. Падзяліцца радасьцю і любоўю, памаліцца за наш край. Бо ўсе мы зараз вельмі прагнем гэтай малітвы, гэтай радасьці і любові».
Увечары ў касьцёлах распачнуцца сьвяточныя пастэркі. Вернікі таксама могуць пабачыць урачыстую тэлетрансьляцыю ўрачыстага набажэнства Божага Нараджэньня зь менскай архікатэдры, а таксама сьвятой імшы з Ватыкана з папам рымскім Бэнэдыктам VІ.