У Менску на 83-м годзе жыцьця памёр драматург, публіцыст і сцэнарыст, адзін з заснавальнікаў Беларускай энцыкляпэдыі Алесь Петрашкевіч.
Сёлета Цэнтральная выбарчая камісія зарэгістравала 363 кандыдаты ў дэпутаты. Гэта на 90 чалавек больш, чым падчас парлямэнцкіх выбараў 2008 году.
У сьпісе невыязных застаюцца яшчэ двое журналістаў.
У судзе Савецкага раёну Менску адбыўся разгляд адміністрацыйных спраў актывістаў партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя Галіны Каржанеўскай і Ніны Лойкі. Ім прысудзілі па 300 тысячаў штрафу.
Мікалай Ладуцька распарадзіўся арганізаваць суботнікі па будаўніцтве новых станцый мэтрапалітэну. Як да гэтага ставяцца патэнцыйныя ўдзельнікі будаўнічых работ?
Журналіст Антон Сурапін з турмы КДБ даслаў бацькам ліст, які стаўся другім ад часу ягонага арышту.
Рыэлтару Сяргеею Башарымаву, таксама арыштаванаму КДБ у справе швэдзкага «плюшавага дэсанту», упершыню дазволілі спатканьне з маці.
Зборшчыка подпісаў за незалежных кандыдатаў на ўдзел у выбарах у Палату прадстаўнікоў Уладзімера Ярашова наведаў прадстаўнік КДБ.
16 жніўня ў сьвеце адзначаецца Дзень абароны бяздомных жывёлаў. Як ставіцца да жывёлаў кіраўнік Беларусі і ці мае ў рэзыдэнцыі «братоў меншых»?
Палітвязьні Аляксандар Францкевіч і Сяргей Каваленка выйшлі з ШЫЗА. "Ім трэба цалкам растаптаць чалавека — тады магчыма і так — яны выпусьцяць", лічыць Алена Каваленка.
Станіслаў Шушкевіч: «Гэта вялікая страта — страта вялікага інтэлігента, навукоўцы і пэдагога».
Сем’і Антона Сурапіна і Сяргея Башарымава не ўскладаюць вялікіх спадзяваньняў на прыезд у Беларусь прадстаўнікоў швэдзкай кампаніі Studio Total.
Ініцыятыўная група лідара руху «За Свабоду» Аляксандра Мілінкевіча сабрала тры тысячы подпісаў, неабходных для ягонай рэгістрацыі кандыдатам ў дэпутаты. Пра гэта было паведамлена падчас прэсавай канфэрэнцыі, праведзенай каля ўнівэрсаму «Першамайскі» ў менскім мікрараёне «Уручча», дзе месьціўся сталы вулічны пікет Мілінкевіча.
Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі атрымаў чарговае спагнаньне ад адміністрацыі бабруйскай калёніі.
Алена Каваленка: «28 ліпеня — на наступны дзень пасьля нашага доўгатэрміновага спатканьня — Сяргея кінулі ў ШЫЗА».
Праект рэзалюцыі, якую мае прыняць Камітэт у пытаньнях палітыкі і бясьпекі ЭЗ у Брусэлі па выніках абмеркаваньня сытуацыі, зьвязанай зь беларуска-швэдзкім дыляматычным канфліктам.
"Удзельнічала ў пікетаваньні, якое выражалася ў выражэньні грамадзка-палітычных ды іншых інтарэсаў з выкарыстаньнем плюшавага мядзьведзіка з прымацаваным да яго парашутам..."
Камітэт дзяржбясьпекі Беларусі выставіў абвінавачаньне журналісту Антону Сурапіну і рыэлтару Сяргею Башарымаву паводле ч. 6 арт. 16 (пасобніцтва ў зьдзяйсьненьні злачынства) і ч. 3 арт. 371 (незаконнае перасячэньне дзяржаўнай мяжы) Крымінальнага кодэксу.
Ці пагодзіцца Расея кантраляваць выезд беларускіх палітычных невыязных і як гэта паўплывае на лёс кантактаў дэмакратычных актывістаў зь міжнароднай супольнасьцю?
Былы палітвязень Андрэй Бандарэнка праз суд дамагаецца матэрыяльнай кампэнсацыі за 22 месяцы незаконнага зьняволеньня.
Загрузіць яшчэ