Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міхасю Янчуку вярнулі статус выязнога


Міхась Янчук
Міхась Янчук

У сьпісе невыязных застаюцца яшчэ двое журналістаў.

Дзярждэпартамэнт па грамадзянстве і міграцыі выключыў афіцыйнага прадстаўніка тэлеканалу «Белсат» у Беларусі Міхася Янчука з базы невыязных. Па-ранейшаму застаюцца ў сьпісе грамадзян, якім забаронены выезд за межы Беларусі, яшчэ два журналісты: шэф-рэдактар газеты «Наша Ніва» Андрэй Дынько і прэсавы сакратар Андрэя Саньнікава на прэзыдэнцкіх выбарах Аляксандар Атрошчанкаў.

Янчук: «Сёньня я патэлефанаваў у Міністэрства ўнутраных спраў, і мяне запрасілі на 14:30, каб атрымаць копію даведкі, што я выпісаны са сьпісу невыязных. Са мной размаўляў таксама спадар Грыб Міхаіл Аляксеевіч, здаецца — намесьнік кіраўніка Дэпартамэнту па грамадзянстве і міграцыі. Ён паведаміў, што па вашай справе рашэньне прынятае, і можаце атрымаць копію даведкі. Тэксту гэтай даведкі я яшчэ ня бачыў, але ўсе прычыны — тэхнічны збой, канечне ж. Я думаю, што гэта крок наперад у параўнаньні з тым станам, што быў, але ж, ведаючы прэцэдэнты таго, што людзі з гэтага сьпісу «тэхнічных збояў» ізноў уключаюцца ў сьпісы невыязных і гэтым разам ужо па лініі КДБ, — гэта азначае, што ў нас краіна суцэльных «тэхнічных збояў».

Аляксандар Атрошчанкаў
Аляксандар Атрошчанкаў
Атрошчанкаў: «Месяцы два таму я зьвяртаўся ў Дэпартамэнт па грамадзянстве і міграцыі, і мне паведамілі, што я невыязны. Прычынай гэтаму ёсьць той штраф, які мне далі пасьля зьняцьця зь цягніка ў Воршы разам з Калякіным і Лябедзькам. Канечне ж, гэта было абсалютна незаконна, бо прысуд, да прыкладу, быў позна ўвечары, а ўжо ранкам я быў невыязным. Гэта пры тым, што ў мяне было 10 сутак на абскарджваньне прысуду. Да таго ж я абскарджваў яго ў вышэйшай інстанцыі, а штраф быў невялікі і сплачаны вельмі хутка. І тым ня менш, я стаў невыязным. Ніякіх іншых тлумачэньняў на гэты конт я не атрымліваў. Днямі я ізноў пайду туды даведацца, што мне скажуць».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG