Цэнтральная выбарчая камісія зарэгістравала 363 кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, якія будуць змагацца да 110 дэпутацкіх месцаў. 124 чалавекам было адмоўлена ў рэгістрацыі. Пра гэта на адмысловай прэсавай канфэрэнцыі паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына.
Сярод зарэгістраваных кандыдатаў — 206 чалавек, якія зьяўляюцца прадстаўнікамі альбо чальцамі васьмі палітычных партыяў. Найбольшая колькасьць — 70 чалавек — ад Лібэральна-дэмакратычнай партыі, 35 — ад Аб’яднай грамадзянскай, 30 — ад партыі Беларускага народнага фронту. Большая колькасьць партыйцаў у якасьці кандыдатаў — адна з асаблівасьцяў сёлетняй выбарчай кампаніі, паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына:
«Самым буйным зьяўляецца партыйнае прадстаўніцтва: 206 зарэгістраваных кандыдатаў — прадстаўнікі палітычных партый. Гэта вельмі шмат, калі ўлічыць, што ў 2008 годзе ад партый было вылучана 50 кандыдатаў. Гэта азначае рост на 400%».
Паводле Лідзіі Ярмошынай, вынікам лібэралізацыі выбарчага заканадаўства стаў той факт, што гэтым разам кандыдатамі ў дэпутаты зарэгістравана на 90 чалавек больш, чым падчас папярэдняй выбарчай кампаніі. Дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў новага скліканьня намерваюцца стаць 21 дзейны дэпутат, а таксама яшчэ 39 былых дэпутатаў. У пераважнай большасьці — гэта кіраўнікі ўстаноў адукацыі, аховы здароўя, а таксама кіроўнай вэртыкалі ўзростам ад 30 да 50 гадоў. Адначасна адмоўлена ў рэгістрацыі 124 чалавекам, 9 кандыдатаў зьнялі свае кандыдатуры, і гэткім чынам у Горадні і Берасьці ўтварыліся па адной безальтэрнатыўнай акрузе, а ў Менску дзьве. Аднак гэта яшчэ не апошнія лічбы, мяркуе Лідзія Ярмошына:
«На дадзены момант, на жаль, у нас утварыліся 4 безальтэрнатыўныя акругі. У 2008 годзе было 16 безальтэрнатыўных акругаў, але гэта было на момант правядзеньня выбараў. Таму яшчэ невядома, чым мы будзем валодаць, да прыкладу, на 18 верасьня — на пэрыяд пачатку датэрміновага галасаваньня».
Як паведаміла Лідзія Ярмошына, асноўныя прычыны адмоваў у рэгістрацыі — парушэньні ў частцы збору подпісаў, а таксама неадпаведнасьць сапраўднасьці дэклярацыяў аб даходах. Сёньня завяршаецца прыём заяў на абскарджаньне такіх адмоваў, і на пачатку дня іх было 20 са 124 магчымых. Апэляцыйныя скаргі Цэнтрвыбаркам разгледзіць падчас адмысловага паседжаньня 28 жніўня. Адмову ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты абскарджвае таксама ініцыятыўная група Аляксандра Мілінкевіча. Сябра ініцыятыўнай групы, палітоляг Алесь Лагвінец гэтак характарызуе першы этап выбарчай кампаніі:
«Мне падаецца, што спадарыня Ярмошына проста высмоктвае з пальца любыя дадзеныя, каб падвысіць цікавасьць да гэтай выбарчай кампаніі. Што тычыцца палітычных партыяў, то па вялікаму рахунку, у асноўных апазыцыйных палітычных гульцоў няма даверу да выбарчай сыстэмы. Гэта ня тычыцца кіроўнага рэжыму, які стварыў гэтую сыстэму і сам зь яе карыстае. Таму казаць пра нейкую лібэралізацыю не даводзіцца. Проста тыя людзі, якія маюць высокія шанцы выйграваць у акругах, устрымаліся ад удзелу, акрамя такіх знакавых фігураў, як Аляксандр Мілінкевіч. Таму любая статыстыка, якой зараз спрабуе частаваць журналістаў і грамадзкасьць Лідзія Ярмошына, — яна непераканаўчая і недастатковая. Бо любая выбарчая сыстэма вартая даверу тады, калі апазыцыйныя палітычныя гульцы, што ў ёй удзельнічаюць, прызнаюць вынікі выбараў. У Беларусі гэтага няма».
Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына таксама паведаміла, што паводле сацыялягічнай службы пры адміністрацыі прэзыдэнта, яўка выбаршчыкаў на галасаваньне складзе ад 51% ў Менску і да 70% у рэгіёнах краіны. Сачыць за хадою выбараў будуць 157 міжнародных назіральнікаў.

Мне падаецца, што спадарыня Ярмошына проста высмоктвае з пальца любыя дадзеныя, каб падвысіць цікавасьць да гэтай выбарчай кампаніі