Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сурапін даслаў бацькам ліст


Антон Сурапін
Антон Сурапін

Журналіст Антон Сурапін з турмы КДБ даслаў бацькам ліст, які стаўся другім ад часу ягонага арышту.

Бацькі іншага арыштаванага за «мядзьвежы дэсант» фотажурналіста Антона Сурапіна атрымалі ад сына доўгачаканы ліст, адразу на чатырох старонках, у якіх Антон дзякуе калегам за падтрымку, падбадзёрвае сваякоў.

Бацька вязьня сумленьня Андрэй Сурапін: «Піша, што ўсё нармальна, дзякуе за падтрымку — ён там адчувае гэта ўсё. Бачыў сам сябе па тэлевізары ў нядзелю і піша, што, ты ж мама, разумееш, што судзіць мяне рана. І смайлік намаляваў, які ўсьміхаецца — гэта знак такі, што ён у добрым настроі, каб мы, сваякі, надта не перажывалі і не хваляваліся. Як ён напісаў: кубкамі валяр’янку ня піце. Даў нам нумар рахунку, куды можна перавесьці грошы, — гэта значыць, што яны там могуць штосьці набыць сабе, я так разумею. Даў адрас, куды можна даслаць тэлеграму. Піша, што спадзяецца, што хутка будзе дома. Таксама напісаў яшчэ, што мама, тата — дасылаю вам прывітаньне ад „упёртага“ сына. Значыць ён там не зламаўся, ня падае духам і ў добрым настроі».

Алена Сурапіна кажа, што адразу ж накіравала Антону тэлеграму і ліст, каб таксама падтрымаць сына:

«Я адразу ўвечары даслала тэлеграму: трымайся, мацуйся — мы з табой. А затым ліст напісала, што ўсё трымаюцца і падтрымліваюць яго, што хутка ўсё гэтае вар’яцтва скончыцца, што хвалююся за інстытут, бо хутка верасень. Канечне ж, праз слова, што мы яго чакаем. Хоць крышку гэта дало нейкага спакою, хоць на выходныя дні, калі атрымаецца так, што яго ўсё ж не адпусьцяць».

З Антонам Сурапіным і Сяргеем Башарымавым гэтымі днямі таксама маюць спатканьні іх адвакаты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG