У Менску 7–8 жніўня праходзіць паседжаньне Міждзяржаўнай працоўнай групы ў справе ўзгадненьня міграцыйнай палітыкі паміж Беларусьсю і Расеяй. Адна зь яе мэтаў — распрацоўка пагадненьня пра ўзаемнае прызнаньне рашэньняў аб адмове ва ўезьдзе на тэрыторыю гэтак званай Саюзнай дзяржавы грамадзянаў трэціх краін, а таксама абмен зьвесткамі пра асобаў, супраць якіх дзейнічаюць абмежаваньні на выезд. Ці пагодзіцца Расея кантраляваць выезд беларускіх палітычных невыязных і як гэта паўплывае на лёс кантактаў дэмакратычных актывістаў зь міжнароднай супольнасьцю?
У Дэпартамэнце грамадзянства і міграцыі Беларусі ад камэнтароў у справе вынікаў працы міждзяржаўнай групы адмаўляюцца. З асяродку дэмакратычных актывістаў, якім улады абмежавалі выезд з краіны, палітык Віктар Карняенка гэтак пракамэнтаваў падзею:
«Думаю, што адзін з варыянтаў гэтай працы — жаданьне пазбавіць тых апазыцыйных палітыкаў, якія на ўліку ў КДБ ці яшчэ дзе, магчымасьці выяжджаць за мяжу праз Расею. І гэта, напэўна, галоўнае. Калі Расея ў гэтым выпадку падтрымае Лукашэнку, а вядома, што тут ня ўсё так проста — трэба браць на сябе адказнасьць за гэтыя рашэньні — то, пэўна, выехаць будзе нельга. Але гэта не такая ўжо і вялікая праблема, калі па шчырасьці казаць».
Яшчэ ў сакавіку Аляксандар Лукашэнка заявіў пра сьпіс невыязных, які мае быць уведзены «на поўную моц». Пасьля гэтага шэрагу палітыкаў, журналістаў і грамадзкіх актывістаў быў забаронены выезд за межы краіны. Некаторыя зь іх выяжджалі ў замежжа праз Расею. Ці стане недаступным такі выезд у выніку магчымага абмену сьпісамі невыязных, цікаўлюся ў сябра аргкамітэту партыі «Беларускі рух» Вінцука Вячоркі:
«Думаю, што ў Расеі тут складаны выбар. І нездарма гэтулькі часу Расея не ўспрымала як абавязковы для выкананьня лукашэнкаўскі сьпіс невыязных. У тым ліку і для таго, каб паказаць Лукашэнку, хто гаспадар, што за імі апошняе слова. Але зараз сытуацыя, відаць, крыху мяняецца: настойлівыя лукашэнкаўскія сыгналы пачалі чуць, бо некаторыя расейскія апазыцыянэры пачалі выкарыстоўваць беларускае „вакно“ для выездаў. І гэта магло знэрваваць Крэмль. Хоць разам з тым я ня думаю, што тут дойдзе да стоадсоткавай ідэнтычнасьці. Зразумела, што Маскве не з рукі ісьці на повадзе менскіх скандалаў. Таму, пэўна, нейкія крокі будуць, але не стоадсоткавыя».
Сярод тых, каму ўлады Беларусі абмежавалі выезд з палітычных матываў, — намесьнік старшыні партыі «Справядлівы сьвет» Валеры Ўхналёў, які вітае міждзяржаўныя памежныя пагадненьні і ўпэўнены, што яны ніяк не паўплываюць на лёс беларускіх апазыцыянэраў і іх кантакты за мяжой:
«Перамовы, якія ідуць, — гэта нармальна: ёсьць сьпісы наркадылераў, бандытаў, і гэта добра, што такія сьпісы ёсьць і яны паміж краінамі будуць узгодненыя. Але я мяркую, што Расея ня пойдзе на тое, каб у гэтых сьпісах невыязных былі ўнесеныя туды з палітычных матываў. Ня думаю, што нашы ўлады дамовяцца ўзгадніць гэты сьпіс і Расея зь ім пагодзіцца. Наўрад ці Расея пойдзе на гэта, бо ёй ад гэтага няма ніякіх выгодаў. А выглядаць, як Беларусь са сваімі палітычнымі невыязнымі, а яшчэ ўвязаць гэта з праблемамі, якія існуюць у самой Расеі з правамі чалавека і дэмакратыяй, — то я ня думаю, што Расея на гэта пагодзіцца».
Цьвёрдага перакананьня, што Расея ня будзе падтрымліваць палітыку афіцыйнага Менску адносна беларускіх палітычных невыязных, трымаецца і старшыня партыі «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада» Станіслаў Шушкевіч:
«Думаю, што гэты нумар ня пройдзе. Бо апошнім часам я на даволі высокім узроўні кантактаваў у Маскве, і яны кажуць, што ў іх вызначана іх правіламі, каго яны затрымліваюць. І я ня думаю, што яны будуць дапамагаць парушаць беларускую Канстытуцыю — не дапускаю я такой думкі нават».
У сьпісе беларускіх невыязных на сёньня застаюцца таксама рэдактар тыднёвіка «Наша Ніва» Андрэй Дынько, сябра аргкамітэту партыі «Беларускі рух» Віктар Івашкевіч, старшыня Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» Сяргей Калякін і некаторыя іншыя палітыкі, журналісты і грамадзкія дзеячы.