Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі, а таксама былы кандыдат на прэзыдэнта Мікола Статкевіч даслалі сваім родным лісты.
Палітвязьня Сяргея Каваленку перавялі з мэдычнай часткі ў атрад, на яго ціснуць у пытаньнях парушэньня турэмнага рэжыму.
Кандыдат у дэпутаты ад руху «Гавары праўду» Тацьцяна Караткевіч правяла першы перадвыбарчы пікет. Удзел у агітацыйнай акцыі прынялі і тыя прэтэндэнты, якіх не зарэгістравалі кандыдатамі ў Цэнтравыбаркаме.
Суд Савецкага раёну Менску пакараў актывіста «Зьмены» — моладзевага крыла руху «Гавары праўду» — Ягора Віняцкага 10 суткамі арышту.
Патрыятычны рух беларускай моладзі «Малады фронт» 6 верасьня адзначыць 15-годзьдзе заснаваньня. Вечарына да ўгодкаў палітычнай арганізацыі пройдзе ў сядзібе Партыі БНФ.
Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікола Статкевіч непакоіцца за лёс іншых палітвязьняў. У кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага перарваліся кантакты з роднымі.
Студэнт факультэту журналістыкі БДУ Антон Сурапін пасьля вызваленьня са сьледчага ізалятара КДБ, дзе яго трымалі ў сувязі са швэдзкім «плюшавым дэсантам», застаецца ў Слуцку пад падпіскай аб нявыезьдзе.
У Віцебску затрымалі мадэратара інтэрнэт-суполкі «Надоел нам этот Лукашенко» Алега Шрамука, і ягонае месцазнаходжаньне невядомае.
Вынікі разгляду апэляцыйных заяў камэнтуе сябра ЦВК з правам дарадчага голасу Віктар Карняенка.
«Гэта адлюстраваньне важнасьці сацыяльных сетак і таго, што рэжыму вельмі муліць вока, калі ў сацыяльных сетках ёсьць выразна палітычныя суполкі».
«Прыйдуць новыя людзі, мадэратары возьмуць новыя імёны і зробяць новы брэнд. Гэткім чынам будуць і надалей распаўсюджваць інфармацыю пра парушэньне правоў грамадзян у Беларусі».
ЦВК не задаволіў скаргу Віктара Цярэшчанкі на адмову ягонай рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
Адбылося гэта пасьля звароту прадстаўнікоў беларускага аддзяленьня Інтэрполу да польскай паліцыі.
Дзяніса Садоўскага затрымалі ў Менску з накладам партыйнага бюлетэню, дзе расказвалася пра байкот выбараў.
«Беларуская рэпрэсіўная машына была настроеная на тое, каб Дашкевіча з-за кратаў не выпускаць».
«Рэжым застаецца жорстка рэпрэсіўным, і тое, што рэжым не настроены нават у якім-небудзь выглядзе вызваляць палітвязьняў».
«Яны паспрыялі новым прысудам — тыя, хто хлусіў, бессаромна, праводзячы гэтую так званую выбарчую кампанію, падманваючы беларусаў, што, нібыта, у парлямэнт можна быць абраным, а не прызначаным».
«Як мы бачым, усе тыя спробы наладзіць адносіны з Захадам і вось гэтыя дзеяньні адносна палітзьняволеных сьведчаць пра тое, што, на жаль, улады бліжэйшым часам не зьбіраюцца выпускаць палітвязьняў».
«Як тут можна казаць пра тое, што гэта законнае пакараньне, калі ўсім абсалютна відавочна, што Зьміцер Дашкевіч апынуўся за кратамі, не ўчыніўшы ніякіх правапарушэньняў?»
Старшыня Гомельскага аблвыканкаму Уладзімер Дворнік падпісаў распараджэньне аб вызваленьні з займанай пасады старшыні Гомельскага гарвыканкаму Віктара Піліпца. Афіцыйная фармулёўка адстаўкі — пераход на іншую працу.
Загрузіць яшчэ