Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Давераную асобу кандыдата з «байкотнай» акругі арыштавалі на 10 сутак


Суд Савецкага раёну Менску пакараў актывіста «Зьмены» — моладзевага крыла руху «Гавары праўду» — Ягора Віняцкага 10 суткамі арышту.

Яго зьвінавацілі паводле артыкулу 17.1 адміністрацыйнага кодэксу за дробнае хуліганства. 5 верасьня ў кватэру актывіста прыйшлі супрацоўнікі міліцыі, нібыта, паводле скаргаў суседзяў на шум. Аднак у кватэры канфіскавалі друкаваную прадукцыю, а самога забралі ў пастарунак. Паводле міліцыянтаў. па дарозе Ягор Віняцкі брыдкасловіў і размахваў рукамі, за што і быў зьняволены на 10 сутак.

Ягор Віняцкі зьяўляецца даверанай асоба кандыдата ў дэпутаты ад Партыі БНФ Арцёма Лявы.

Акруга, дзе балятуецца Арцём Лява, абраная для рэалізацыі кампаніі байкоту. У гэтай кампаніі бяруць удзел прадстаўнікі Руху «За свабоду», Партыі БНФ, грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду», моладзевай структуры «Zмена». Пра сваё далучэньне да байкоту ў гэтай акрузе заявілі таксама прадстаўнікі партыі «Справядлівы сьвет».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG