У Менску затрыманыя адміністратары апазыцыйных груп у сацыяльных сетках. Сярод іх Раман Пратасевіч, Андрэй Ткачоў, Сяргей Бяспалы і некалькі іншых людзей, якія адміністравалі суполкі «Ляпис Трубецкой — бесплатный концерт в Минске», «Надоел нам этот Лукашенко» . Затрыманьне мадэратараў інтэрнэт-суполак камэнтуе палітоляг Алесь Лагвінец:
«Гэта адлюстраваньне важнасьці сацыяльных сетак і таго, што рэжыму вельмі муліць вока, калі ў сацыяльных сетках ёсьць выразна палітычныя суполкі. Таму і чыняцца такія захады. І зразумела, што ўладам зрабіць гэта нескладана, і гэта неаднойчы рэжым дэманстраваў. Магчыма, што гэта было зьвязана з выбарамі, хоць і неабавязкова — звычайная лёгіка дзеяньняў спэцслужбаў. Бо яны бачаць, што праз сацыяльныя сеткі можа цыркуляваць вольнае слова і могуць аб’ядноўвацца людзі, як гэта было летась, дзеля дасягненьня пэўных палітычных мэтаў».