На імпрэзу запрасілі заснавальнікаў-маладафронтаўцаў, а таксама актывістаў, якія ў розныя гады былі прызнаныя «Чалавекам году» у «Маладым фронце».
Як паведаміла адна з актывістак Кася Галіцкая, прысутнічаць на ўрачыстасьці змогуць ня ўсе: за актыўную палітычную дзейнасьць адзін з заснавальнікаў «МФ» Павал Севярынец адбывае пакараньне абмежаваньнем волі. За кратамі таксама застаецца цяперашні лідэр арганізацыі Зьміцер Дашкевіч. Вызваленьне палітзьняволеных будзе адной з тэмаў вечарыны.
Запрошаным да ўдзелу ў сьвяткаваньні, пакажуць відэафільм, прысьвечаны дзейнасьці «Маладога фронту».
Напярэдадні ўгодкаў «Маладога Фронту» рух «За Волю» правёў круглы стол пад назвай «Свабоду Дашкевічу! Свабоду Беларусі! Стоп 411!», прысьвечаны тэме палітзьняволеных у Беларусі. Лідэры руху заклікалі дэмакратычную грамадзкасьць прыкласьці ўсе магчымыя сродкі дзеля вызваленьня палітвязьняў. Сярод іншага рух «За Волю» прапануе распачаць музычны марафон, прысьвечаны беларускім палітвязьням, а таксама зрабіць шэраг відэазваротаў вядомых людзей да ўладаў Беларусі і Эўразьвязу з патрабаваньнем вызваліць усіх палітзьняволеных.