Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Лабковіч: Рэжым робіць усё, каб палітвязьні заставаліся за кратамі


Уладзімер Лабковіч
Уладзімер Лабковіч
У Глыбоцкай калёніі адбыўся выязны суд над лідэрам «Маладога фронту» Зьмітром Дашкевічам. Яга зьвінавацілі ў непадпарадкаваньні адміністрацыі калёніі і прысудзілі да зьняволеньня на адзін год. Раней Зьміцер Дашкевіч быў асуджаны на два гады турмы і мусіў заставацца за кратамі яшчэ чатыры месяцы. Цяпер выйсьці на волю Зьміцер Дашкевіч зможа не раней за 28 жніўня 2013 году. Новы прысуд лідэру «Маладога фронту» Зьмітру Дашкевічу камэнтуе юрыст праваабарончага цэнтру «Вясна» Уладзімер Лабковіч:

«Безумоўна, гэта подлы ўчынак з боку беларускага рэжыму. Безумоўна, ён абсалютна не законны, бо напачатку Зьмітру стварылі абсалютна невыносныя ўмовы адбыцьця пакараньня, затым абсалютна незаконна прыцягвалі да дысцыплінарнай адказнасьці, каб выкарыстаць гэтую фармальную нагоду дзеля падаўжэньня ягонага тэрміну зьняволеньня яшчэ на адзін год. Фактычна гэта паказвае на тое, што рэжым застаецца жорстка рэпрэсіўным, і тое, што рэжым не настроены нават у якім-небудзь выглядзе вызваляць палітвязьняў. Бо нагадваю, што Дашкевічу заставалася адбываць зьняволеньне менш за ўсіх, каб ня гэты новы прысуд. Гэта значыць, што рэжым робіць усё, каб палітычныя вязьні заставаліся як мага даўжэй за кратамі. Мы, безумоўна, патрабуем неадкладнага вызваленьня Дашкевіча і ўсіх астатніх палітвязьняў і спыненьня катаваньняў над палітычнымі вязьнямі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG