Старшыня Гомельскага аблвыканкаму Уладзімер Дворнік падпісаў распараджэньне аб вызваленьні з займанай пасады старшыні Гомельскага гарвыканкаму Віктара Піліпца. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Гомельскага гарвыканкаму. Афіцыйная фармулёўка адстаўкі — пераход на іншую працу.
Яшчэ 6 жніўня ў мэдыях былі распаўсюджаныя чуткі пра арышт Віктара Піліпца, якія пазьней не падцьвердзіліся. Аднак на старонках інтэрнэт-выданьняў выказваліся меркаваньні, што чыноўнік мог мець дачыненьне да справы арышту Камітэтам дзяржбяспекі службо асоб упраўленьня капітальнага будаўніцтва Гомельскага гарвыканкама. Арыштаваныя чыноўнікі падазраюцца ў перавышэньні службовых паўнамоцтваў — у тым, што разьмяркоўвалі кватэры па заніжаных коштах сваім сваякам і калегам.