Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алена Каваленка: Баюся, каб супраць мужа не ўжылі сцэнар Дашкевіча


Сяргей Каваленка
Сяргей Каваленка

Палітвязьня Сяргея Каваленку перавялі з мэдычнай часткі ў атрад, на яго ціснуць у пытаньнях парушэньня турэмнага рэжыму.

Палітвязень Сяргей Каваленка патэлефанаваў жонцы Алене Каваленцы. У кароткай размове ён паведаміў, што яго вярнулі з мэдычнай часткі турмы ў атрад. Калі гаворка зайшла пра парушэньні турэмнага рэжыму, тэлефонная сувязь раптам перарвалася, кажа Алена:

«Ён пачаў распавядаць пра тое, што ад яго пачалі патрабаваць падпісваць нейкія паперы наконт статусу злоснага парушальніка. Калі ён спрабаваў пра гэта распавесьці больш падрабязна, то размова раптам перапынілася. Я думаю, што нездарма: адміністрацыя таксама робіць зь яго злоснага парушальніка, каб пасьля гэта выкарыстаць. Баюся, каб яны не ўжылі супраць Сяргея сцэнар, які правялі адносна Зьмітра Дашкевіча. Я гэтага, вядома, вельмі баюся».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG