Мінула роўна чвэрць стагодзьдзя з таго часу, як правалілася спроба камуністычнага рэваншу, у выніку чаго дэкляраваная былымі саюзнымі рэспублікамі незалежнасьць стала рэальнай і яны атрымалі магчымасьць адгарнуць новую старонку сваёй гісторыі.
Тэма, якая на працягу многіх гадоў нязьменна гучыць у пошце Свабоды, — заняпад і маруднае выміраньне тысяч беларускіх вёсак. Чаму так адбываецца? Хто ў гэтым вінаваты? І ці такі ўжо незваротны гэты працэс, як часам кажуць намэнклятурныя начальнікі?
«Ніхто сёньня ў беларускім кіраўніцтве не заклапочаны тым, чаму Беларусь у даўгах, а яе будучыня — у тумане. Чаму за мінулую пяцігодку ня выкананы ніводзін з асноўных паказьнікаў самімі ж уладамі зацьверджанай эканамічнай праграмы». Агляд лістоў на Свабоду.
Мала хто сумняецца ў тым, што сьпісы будучых дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў даўно складзеныя і зацьверджаныя, а галасаваньне адбудзецца паводле старой завядзёнкі з загадзя вядомым вынікам.
У пошце Свабоды ў гэтыя дні нямала допісаў на тэму рэальнага стану беларускай эканомікі. Падчас шматлікіх урачыстасьцяў з нагоды Ўсебеларускага сходу і сьвята незалежнасьці ўлады часта хваліліся вынікамі сваёй дзейнасьці. Нашы слухачы да гэтых пераможных рэляцый ставяцца пераважна скептычна.
Адна з найбольш хваравітых праяваў эканамічнага крызысу, якую адчулі на ўласным досьведзе амаль усе беларусы — імкненьне дзяржавы любым спосабам выцягнуць з кішэняў грамадзянаў як мага больш грошай…
На працягу ўжо больш як дваццаці гадоў насельніцтва Беларусі марудна, але няўхільна скарачаецца. Па сутнасьці, з мапы Беларусі за гэтыя гады зьнік вялізны горад — большы за Гомель ці Магілёў.
Зьява, якую цяжка не заўважыць у сёньняшняй Беларусі, — масавая працоўная міграцыя за межы краіны. Прычым зьяжджаюць, як правіла, найбольш працавітыя, здольныя, маладыя.
Вялікі розгалас выклікала паведамленьне пра тое, што ў разгар эканамічнага крызісу ўлада будуе пад Менскам новы мэдычны цэнтар для высокапастаўленых чыноўнікаў.
У Беларусі чакаюць чарговай грашовай рэформы: ужо ў ліпені, беларускі рубель набудзе новы выгляд. Наміналы купюраў больш ня будуць вымярацца тысячамі і мільёнамі, а ў кішэнях беларусаў упершыню за апошнія дваццаць пяць гадоў зьявяцца манэты.
Былы дэпутат Вярхоўнага Савету Сяргей Навумчык прыляцеў у Менск пасьля 20 гадоў палітычнай эміграцыі. Адразу з аэрапорту ён паехаў да магілы Васіля Быкава.
Празь месяц улады Беларусі мяркуюць правесьці так званы «Ўсебеларускі народны сход» — вялікую нараду прыхільнікаў рэжыму, сцэнар якой уяўляе сабой амаль дакладную копію колішніх зьездаў КПСС. У чым сэнс гэтай імпрэзы, ход і вынікі якой усім загадзя вядомыя?
Галоўнай тэмай у пошце Свабоды на працягу апошніх месяцаў застаюцца эканамічныя выклікі, зь якімі давялося сутыкнуцца беларускай дзяржаве ў выніку сваёй аднабаковай арыентацыі на расейскі рынак і расейскую палітыку.
На пачатку траўня ў Беларусі традыцыйна шмат згадваюць пра Другую сусьветную вайну. У афіцыйнай ідэалёгіі кожная гадавіна перамогі над фашызмам — гэта падстава для маштабнай прапагандысцкай кампаніі.
Беларуская рэчаіснасьць імкліва мяняецца, і зьмены гэтыя найчасьцей — ня ў лепшы бок. Менавіта такія назіраньні і высновы ўтрымліваюцца ў многіх лістах, якія мы атрымліваем у гэтыя красавіцкія дні.
Яшчэ год таму, перад чарговымі прэзыдэнцкімі выбарамі, Аляксандар Лукашэнка абяцаў, што падвышэньня пэнсійнага ўзросту ў Беларусі ня будзе… Пэнсійная тэма — адна з найбольш папулярных у гэтыя дні ў пошце Свабоды.
У пошце Свабоды часта сустракаюцца расповеды пра канкрэтныя побытавыя сытуацыі, зь якімі людзі сутыкаюцца ў жыцьці. Многія зь іх, на першы погляд, выглядаюць прыватнымі, але праз прызму іх часта бачныя агульныя адметнасьці і заганы сёньняшняй беларускай рэчаіснасьці.
Мяркуючы па пошце Свабоды, эканамічныя праблемы, якія перажывае Беларусь, турбуюць усё большую колькасьць людзей. Масава скарачаюцца заробкі, расьце беспрацоўе, улада заявіла, што ў хуткім часе падніме ўзрост выхаду на пэнсію.
Значная частка пошты Свабоды — гэта расповеды пра паўсядзённыя клопаты, пра тое, якія зьмены адбываюцца сёньня ў жыцьці шараговага беларускага грамадзяніна. Калі меркаваць па большасьці лістоў на гэту тэму, зьмены апошняга часу цяжка назваць станоўчымі.
Людзі, якія ўважліва чытаюць і глядзяць афіцыйныя мэдыі, ведаюць: у Беларусі вельмі мала беспрацоўных і надзвычай шмат дармаедаў, якія імкнуцца падмануць беларускую падатковую сыстэму. А якая ў рэальнасьці сытуацыя на рынку працы ў Беларусі?
Загрузіць яшчэ