Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская падтрымала горадзенскага архіяпіскапа Арцемія


Архіяпіскап Арцемій
Архіяпіскап Арцемій

Святлана Ціханоўская падтрымала адпраўленага ў адстаўку праваслаўнага архіяпіскапа Арцемія. Прычынай адстаўкі ярарха стала «яго адкрытая сумленнасьць», сказала Ціханоўская ў сваім відэазвароце.

«Мяне, як і многіх беларусаў, засмучае тая несправядлівасьць, якая адбылася з вамі, — адзначыла былая кандыдатка ў прэзыдэнты. — Менавіта гэтае абурэньне і жаданьне аднавіць справядлівасьць матывуе нас на тое, каб працягваць гэтую складаную барацьбу. Такія людзі, як вы, натхняюць нас змагацца за праўду».

Як паведамлялася, Сынод Расейскай праваслаўнай царквы (РПЦ) 9 чэрвеня на хадайніцтва Беларускага экзархату адправіў архіяпіскапа Горадзенскага і Ваўкавыскага Арцемія на спачынак па стане здароўя.

Месцам знаходжаньня Арцемія на спачынку вызначаны Менск. Кіраўніком Горадзенскай эпархіі прызначаны япіскап Антоній, які да гэтага быў япіскапам Слуцкім і Салігорскім. Часовае кіраваньне Слуцкай эпархіяй даручанае мітрапаліту Менскаму і Заслаўскаму Веньяміну, патрыяршаму экзарху ўсяе Беларусі.

На сайце патрыярхіі адзначана, што пытаньне аб адстаўцы Арцемія члены Сьвятога сынода РПЦ абмяркоўвалі дыстанцыйна, на падставе прынятага напярэдадні Сынодам Беларускага экзархата рашэньня.

69-гадовы Арцемій (Аляксандар Кішчанка) узначальваў Горадзенскую катэдру больш за 25 гадоў.

Архіяпіскап Арцемій адкрыта асудзіў гвалт і беззаконьне пасьля леташніх прэзыдэнцкіх выбараў. «Царква не павінна быць абыякавай... Маўчаньнем прадаецца Бог», — сказаў ён.

У Горадні 13 чэрвеня прадставілі новапрызначанага япіскапа Горадзенскага і Ваўкавыскага Антонія.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG