«Спэцапэрацыю ў Іўеўскім раёне ўвечары 4 чэрвеня правялі апэратыўнікі ГУБАЗіКу сумесна зь міліцыяй Горадзеншчыны і вайскоўцамі зь Лідзкай памежнай групы. Жыхароў Берасьця (21 і 27 гадоў) затрымалі на ўчастку мяжы „Рудзеўшчына“ ў кірунку Літвы (1,5 км ад дзяржаўнай мяжы Беларусі). Яны знаходзіліся ў міжнародным вышуку за ўдзел у масавых беспарадках», — гаворыцца ў паведамленьні.
Паводле інфармацыі ГУБАЗіКу, фігуранты хаваліся ў Маскве, а 2 чэрвеня прыбылі ў Менск, каб адтуль перабрацца ў Эўразьвяз.
У відэакамэнтары начальнік берасьцейскай управы ГУБАЗіКу Аляксандар Лаўруковіч адзначыў, што «ад расейскіх праваахоўнікаў стала вядома, што асобы, якія знаходзяцца ў вышуку, у чэрвені сёлета маюць намер нелегальна транзытам праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь трапіць у краіны Эўрапейскага зьвязу».
У дачыненьні да затрыманых, сказана ў паведамленьні Чамаданавай, склалі адміністрацыйныя пратаколы за незаконнае перасячэньне дзяржаўнай мяжы Беларусі.
- 3 чэрвеня ў судзе Маскоўскага раёну Берасьця асудзілі пятую частку фігурантаў «карагоднай справы». 13 асобаў абвінавацілі паводле ч. 1 артыкулу 342 за ўдзел 13 верасьня ў карагодзе на скрыжаваньні бульвару Касманаўтаў і праспэкту Машэрава. У той дзень для разгону пратэстоўцаў сілавікі ўжылі вадамёт.
- У «справе карагоду» ў Берасьці вынесьлі ўжо чатыры прысуды. Агулам асудзілі ўжо 45 асобаў, 4 зь іх адправілі ў калёнію.