Па зьвестках пазбаўленага дзяржаўнай рэгістрацыі праваабарончага цэнтру «Вясна», 12 чалавек арыштавалі на тэрмін ад 7 да 30 дзён, траіх аштрафавалі на суму ад 25 да 100 базавых велічынь (ад 725 да 2.900 рублёў).
Большасьць рашэньняў вынесена ў дачыненьні да менчукоў, затрыманых напярэдадні вечарам у парку Цівалі ў Фрунзенскім раёне. Праваабаронцы адзначаюць, што яны знаходзіліся ў альтанцы, выгульвалі сабак і не ўдзельнічалі ў якіх-небудзь акцыях, аднак ня менш за 12 чалавек затрымалі.