Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На аднаўленьне касьцёлу ў Будславе сабралі 441 тысячу рублёў


19 траўня адмысловая камісія на чале з епіскапам Аляксандрам Яшэўскім прыняла рашэньне зьвярнуцца ў замежныя каталіцкія арганізацыі з просьбай аб дапамозе.

Людзі ахвяравалі на аднаўленьне касьцёлу ў Будславе ўжо 441 тысячу рублёў. Гэта вынікае з інфармацыі з сайту касьцёла, дзе вядзецца збор сродкаў на аднаўленьне.

11 траўня ў Будслаўскім касьцёле здарыўся пажар, з прычыны якога абваліўся дах. Абраз Маці Божай Будслаўскай, Сьвятыя Дары i iншую маёмасьць пасьпелі вынесьці.

12 траўня па выніках экстраннай нарады пры курыі Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі стварылі спэцыяльную камісію па ліквідацыі наступстваў надзвычайнай сытуацыі і аднаўленьню касьцёла.

Камісію ў складзе васьмі асоб узначаліў біскуп Аляксандр Яшэўскі. У той жа дзень касьцёл наведаў апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч.

Ён паабяцаў «сваю дапамогу і падтрымку ў справе аднаўленьня пашкоджанай пажарам базылікі і адраджэньня духоўнага жыцьця ў беларускім нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG