9 студзеня прыпыненая праца дзьвюх інтэрнэт-крамаў у сувязі з выяўленымі парушэньнямі заканадаўства аб гандлі і абароне правоў спажыўцоў, паведаміла прэс-служба Міністэрства гандлю.
Супрацоўнікамі крымінальнага вышуку Барысаўскага РУУС устаноўлена, што злачынства ўчыніў мясцовы жыхар, які затрыманы на падставе арт. 108 КПК.
Прыярытэтам для Сэрбіі як старшыні АБСЭ ў 2015 годзе будзе ўрэгуляваньне сытуацыі ва Ўкраіне, заявіў у чацьвер міністар замежных справаў краіны Івіца Дачыч.
Манэты адчаканеныя ў ЗАТ «Літоўскі манэтны двор». Наклад срэбных манэт — да 3.000 шт., медна-нікелевых — 2.000 шт.
«Паводле інфармацыі, атрыманай пасольствам Беларусі ў Інданэзіі ад Air Asia Indonesia, беларускіх грамадзян сярод пасажыраў рэйсу QZ8501 не было», — адзначаюць у беларускім зьнешнепалітычным ведамстве.
У сувязі з адменай цягніка Беларуская чыгунка просіць пасажыраў, якія папярэдне набылі квіткі на названы цягнік, зьвярнуцца ў чыгуначныя касы, дзе ім будзе вернуты кошт праезду.
Міхаіл Мясьніковіч зьменіць на пасадзе старшыні верхняй палаты «парлямэнту» Анатоля Рубінава, які ўзначальваў Савет Рэспублікі з траўня 2010 году.
З 22 па 24 сьнежня Міністэрства гандлю прыпыніла працу яшчэ 11 інтэрнэт-крамаў з-за парушэньняў заканадаўства аб гандлі і абароне правоў спажыўцоў.
Рассельгаснагляд вярнуў у Беларусь 20 тон сухога абястлушчанага малака, паведамляе ўпраўленьне расейскага ведамства па Бранскай і Смаленскай абласьцях.
Калядная імша на беларускай і польскай мовах праходзіць у касьцёлах Беларусі.
Паводле заявы, кампанія БелаПАН не атрымлівала ніякіх афіцыйных папярэджаньняў або апавяшчэньняў аб рыхтаваным блякаваньні.
Міністэрства гандлю папярэджвае інтэрнэт-крамы аб адказнасьці ў выпадку парушэньня патрабаваньняў аб указаньні цэн выключна ў беларускіх рублях, паведамілі ў прэс-службе міністэрства.
Пагадненьне мае складацца зь некалькіх пунктаў, якія прадугледжваюць спыненьне вагню, вывад тэхнікі і далейшыя дзеяньні па ўрэгуляваньні канфлікту.
Колькі атрымліваюць беларусы ў сярэднім у месяц і як гэта розьніцца ў залежнасьці ад прафэсіі.
Прафесар-эмэрыт Рыгор Мінянкоў абраны старшынёй Сэнату Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту (ЭГУ). Яго намесьнікам абраная Альміра Усманава.
Выступаючы 9 лістапада на мітынгу каля Лошыцкага яра, намесьнік старшыні КХП-БНФ Юрась Беленькі заклікаў грамадзян Беларусі карыстацца беларускай мовай.
Другі дзень запар у Беларусі абнаўляюцца тэмпературныя рэкорды.
Бізнэсоўцы Ўладзімер Тарнаўскі і Ўладзімер Пефціеў, а таксама частка іх прадпрыемстваў выключаныя з санкцыйнага сьпісу Эўразьвязу. Усяго з чорнага сьпісу выдаленыя 24 асобы і 7 кампаній.
Спэцыяльны дакладчык ААН па Беларусі Міклаш Харасьці 28 кастрычніка прадставіў свой даклад аб сытуацыі ў краіне ў рамках 69-й сэсіі Генасамблеі ААН.
Да 30-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 2016 годзе ў Вялікабрытаніі зьявіцца капліца ў памяць пра пацярпелых у выніку гэтай тэхнагеннай катастрофы.
Загрузіць яшчэ