Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прыярытэт сэрбскага старшынства ў АБСЭ — урэгуляваньне сытуацыі ва Ўкраіне


Прыярытэтам для Сэрбіі як старшыні АБСЭ ў 2015 годзе будзе ўрэгуляваньне сытуацыі ва Ўкраіне, заявіў у чацьвер міністар замежных справаў краіны Івіца Дачыч.

Паводле яго слоў, якія прыводзіць прэс-служба АБСЭ, Сэрбія, якая прыняла старшынства ад Швайцарыі, мае досьвед урэгуляваньня зацяжных канфліктаў, паколькі сама была бокам зацяжнога канфлікту на Балканах і пачала рух да дэмакратыі. Дачыч падкрэсьліў, што пры наяўнасьці палітычнай волі АБСЭ ў стане выкарыстаць свае перавагі і значнасьць у сыстэме рэгіянальнай бясьпекі.

АБСЭ зьяўляецца ўдзельнікам трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі на Данбасе. У яе ўваходзяць таксама прадстаўнікі Ўкраіны і Расеі. Перамовы праходзяць з удзелам лідэраў данецкіх і луганскіх сэпаратыстаў. У верасьні мiнулага году ў Менску адбыліся два пасяджэньні групы, па выніках якіх былі падпісаныя пратакол і мэмарандум, што прадугледжваюць, у прыватнасьці, поўнае спыненьне вагню, абмен палоннымі, адвод войскаў і цяжкага ўзбраеньня. Палажэньні дакумэнтаў да канца не рэалізаваныя. 24 сьнежня ў беларускай сталіцы адбылася яшчэ адна сустрэча, дзе была дасягнутая дамоўленасьць аб абмене чарговымі групамі палонных.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG