Абноўлены чорны сьпіс апублікаваны 31 кастрычніка на сайце Афіцыйнага часопіса Эўразьвязу. Усяго зь беларускага чорнага сьпіску выдаленыя 24 асобы:
— Сьвятлана Акуліч (былая судзьдзя Пухавіцкага раённага суду);
— Дзьмітрый Аляксандраў (былы судзьдзя Вышэйшага гаспадарчага суду);
— Мечыслаў Часноўскі (былы рэктар Берасьцейскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту);
— Сяргей Гардзіенка (намесьнік рэдактар газэты «Советская Белоруссия»);
— Аляксей Гусеў (былы першы намесьнік дырэктара Інфармацыйна-аналітычнага цэнтру пры адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі);
— Аляксандар Каляда (былы сябра ЦВК);
— Сяргей Касьцян (былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу);
— Аляксандар Хадановіч (былы судзьдзя суду Цэнтральнага раёну Менску);
— Надзея Кісялёва (былы сябра ЦВК);
— Ігар Крот (былы судзьдзя Менскага гарадзкога суду);
— Вячаслаў Крукоўскі (былы кіраўнік Віцебскай абласной выбарчай камісіі);
— Пятро Кухарчык (былы рэктар Менскага пэдагагічнага ўнівэрсытэту, памёр);
— Аляксей Міхальчанка (журналіст «Другога нацыянальнага канала»);
— Міхаіл Орда (былы кіраўнік прадстаўніцтва Пастаяннага камітэту Саюзнай дзяржавы ў Менску, новаабраны старшыня Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі);
— Эдуард Падаляк (намесьнік старшыні асацыяцыі па інфармацыйных пытаньнях і сацыяльным партнэрстве);
— Уладзімер Пефціеў (беларускі бізнэсмэн, якога ЭЗ лічыў адным з фундатараў беларускага рэжыму);
— Аксана Рэлява (былая судзьдзя суду Савецкага раёну Менску);
— Іна Шайко (былая судзьдзя суду Цэнтральнага раёну Менску);
— Мікалай Стош (былы кіраўнік Гомельскай абласной выбарчай камісіі);
— Аляксандар Таранда (намесьнік рэдактара газэты «Советская Белоруссия»);
— Галіна Тарапецкая (намесьніца рэдактара газэты «Советская Белоруссия»);
— Анатоль Тарнаўскі (бізнэсмэн, якога ЭЗ лічыў спонсарам беларускага рэжыму);
— Алена Ціцянкова (былая судзьдзя суду Партызанскага раёну Менску);
— Дзьмітрый Юферыцын (былы судзьдзя суду Ленінскага раёну Менску).
Таксама з санкцыйнага сьпісу выключаныя 7 юрыдычных асоб:
— Прыватнае ўнітарнае прадпрыемства «БТ Тэлекамунікацыі», падкантрольнае бізнэсмэну Ўладзімеру Пефціеву;
— Шэраг філіяў ТАА «Трайпл» (СТАА «НафтаХімТрэйдынг», СТАА «Трайплфарм» і ТАА «Трайпл-Вялес»), якія кантралюе бізнэсовец Юрый Чыж;
— Кантраляваная Анатолем Тарнаўскім група кампаній «Юнівест-М», а таксама яе філіі ЗТАА «Юніс Ойл» і СТАА «Юнівестбудінвест».
Пры гэтым 18 прадпрыемстваў і арганізацый — пераважна тыя, што знаходзяцца пад кантролем Чыжа і Пефціева — застаюцца ў санкцыйным сьпісе Эўразьвязу.