Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства гандлю прыпыніла працу яшчэ дзьвюх інтэрнэт-крамаў


9 студзеня прыпыненая праца дзьвюх інтэрнэт-крамаў у сувязі з выяўленымі парушэньнямі заканадаўства аб гандлі і абароне правоў спажыўцоў, паведаміла прэс-служба Міністэрства гандлю.

Забароненая праца сайтаў: http://www.kross.by (суб’ект гандлю ІП Нікалаеў В. В.) і http://mir-dvr.by (ПП «Прыялайт-СВ»).

Як паведамлялася раней, з 22 па 24 сьнежня Мінгандлю прыпыняла працу 11 інтэрнэт-крамах з-за парушэньняў заканадаўства аб гандлі і абароне правоў спажыўцоў, а найбуйнейшая гандлёвая пляцоўка onliner. by была выключаная з нацыянальнага сэгмэнту інтэрнэту з 20 сьнежня па 6 студзеня. Паводле слоў намесьніка міністра гандлю Ірыны Наркевіч, у сувязі з даваньнем Мінгандлю дадатковых паўнамоцтваў па кантролі ў сфэры інтэрнэт-гандлю практыка прыпыненьня працы інтэрнэт-крамах, якія дапусьцілі грубыя парушэньні правілаў гандлю, будзе працягнутая.

У адпаведнасьці з пастановай Саўміну № 1207 ад 19 сьнежня 2014 года грубымі парушэньнямі прызнаюцца невыкананьне інтэрнэт-крамамі заканадаўства аб гандлі, а таксама перавышэньне розьнічных цэнаў на тавары ў параўнаньні з цэнамі, дзейнымі на 18 сьнежня. Учыненьне такіх правапарушэньняў цягне прыпыненьне працы або закрыцьцё аб’ектаў інтэрнэт-гандлю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG