Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства гандлю патрабуе ад інтэрнэт-крамаў указваць цэны ў беларускіх рублях


Міністэрства гандлю папярэджвае інтэрнэт-крамы аб адказнасьці ў выпадку парушэньня патрабаваньняў аб указаньні цэн выключна ў беларускіх рублях, паведамілі ў прэс-службе міністэрства.

«У мэтах папярэджаньня парушэньня правоў спажыўцоў, выпадкаў увядзеньня спажыўцоў у зман папярэджваем аб няўхільным і безумоўным выкананьні пастановы Савету міністраў № 31 „Аб зацьвярджэньні правілаў продажу тавараў пры ажыцьцяўленьні рознічнага гандлю паводле ўзораў“ і іншага заканадаўства аб гандлі і ахове правоў спажыўцоў, уключаючы патрабаваньне аб указаньні інтэрнэт-крамамі цаны тавараў выключна ў беларускіх рублях», — падкрэслілі ў ведамстве.

У выпадку парушэньня патрабаваньняў да інтэрнэт-крамаў будуць прымяняцца захады адміністрацыйнага ўзьдзеяньня аж да закрыцьця.

Пры невыкананьні суб’ектамі гандлю заканадаўства аб гандлі і ахове правоў спажыўцоў і непрымяненьні гандлёвымі інтэрнэт-пляцоўкамі захадаў па выкананьні інтэрнэт-крамамі патрабаваньняў заканадаўства Міністэрствам гандлю будзе пастаўленае пытаньне аб прыпыненьні працы гандлёвых інтэрнэт-пляцовак, папярэдзілі ў ведамстве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG