У пункце пропуску «Макраны» на беларуска-ўкраінскай мяжы ў жыхара Берасьця канфіскавана больш за 13 кіляграмаў срэбра.
Як паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі 19 траўня ў «Макранах» памежнікі ва ўзаемадзеяньні з супрацоўнікамі АБЭЗ выявілі пласьціны з мэталу шэрага колеру (як мяркуецца, срэбра) агульнай вагой 13,6 кг.
Мэтал быў спакаваны ў 2 поліэтыленавых пакеты, якія былі схаваныя пад сядзеньнем мікрааўтобуса. Машына ехала на выезд зь Беларусі па «зялёным» калідоры. Кіраваў аўтамабілем жыхар Берасьця 1968 года нараджэньня.