Сыноптыкі папярэдзілі пра магчымыя замаразкі ў найбліжэйшыя ноч і раніцу.
Як паведамляе Белгідрамет, у начныя і ранішнія гадзіны 21 траўня, панядзелак, у асобных раёнах Віцебскай, Менскай, Горадзенскай і Берасьцейскай абласьцей на глебе чакаюцца замаразкі да 0 — мінус 2°C.