Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пацярпелыя ў Грузіі беларускія турысты ў шпіталі, аднаму патрабуецца апэрацыя


Пацярпелыя 1 ліпеня ў ДТЗ на Гомбарскім перавале ў Грузіі беларускія турысты дастаўленыя ў шпіталь у Тэлаві, паведамляе мясцовы тэлеканал «Руставі 2».

У аўтобусе знаходзілася 27 пасажыраў, 25 зь іх атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасьці. Стан пацярпелых здавальняючы, аднаму чалавеку патрабуецца апэрацыя, у некаторых страсеньне мозгу, паведаміла каналу ўрач шпіталя. Параненых наведаў прадстаўнік уладаў Тэлаві.

Паводле папярэдняй інфармацыі, аварыя адбылася з-за адмовы тармазоў. Уладальнік турфірмы, якой належыць аўтобус, заявіў, што ён прайшоў тэхагляд і быў спраўным. Як заявіў «Руставі 2» адзін з пацярпелых, заслуга кіроўцы ў тым, што аўтобус не зваліўся ў цясьніну.​


Аўтобус зь беларускімі турыстамі перакуліўся у Грузіі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG