Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На пасаду новага старшыні АГП пакуль прэтэндуюць два чалавекі


XVII зьезд АГП у 2016 годзе. Архіўнае фота.
XVII зьезд АГП у 2016 годзе. Архіўнае фота.

На пасаду старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі, выбары якога/якой на чарговым зьезьдзе павінны адбыцца ў чэрвені-ліпені гэтага года, пакуль прэтэндуюць два чалавекі — дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая, якая зьяўляецца старшынёй партыйнай камісіі па рабоце з прадпрымальнікамі, і намесьнік старшыні партыі Васіль Палякоў.

Пра гэта БелаПАН паведаміў лідэр арганізацыі Анатоль Лябедзька па выніках пасяджэньня палітрады, якое адбылося 14 красавіка ў Менску.

Чаму не мяняюцца лідэры апазыцыйных партый

Зьезд пройдзе паміж 24 чэрвеня і 8 ліпеня. «Ёсьць шэраг пытаньняў, якія яшчэ трэба вырашыць», — адзначыў Лябедзька, сказаўшы, што ў траўні будуць праходзіць справаздачна-выбарныя сходы рэгіянальных арганізацый партыі.

Анатоль Лябедзька на судзе ў Жабінцы ў лютым 2018 году.
Анатоль Лябедзька на судзе ў Жабінцы ў лютым 2018 году.

Лябедзька паведаміў, што колькасьць прэтэндэнтаў на пасаду кіраўніка можа павялічыцца. «Калі будзе тры-чатыры, гэта было б добра. Чым больш альтэрнатываў, тым лепш. Будзе працягвацца дыскусія, у якой можа адбіцца нешта новае і цікавае», — сказаў ён.

Васіль Палякоў.
Васіль Палякоў.

Папярэдні зьезд АГП адбыўся ў ліпені 2016 году. Тады Лябедзька заявіў, што, на яго думку, «у любым выпадку, калі не цяпер, то праз два гады ў партыі павінен быць новы старшыня». «Я за канкурэнцыю, на бліжэйшыя два гады трэба ствараць у партыі атмасфэру для альтэрнатывы. У кожнага павінен быць шанец за гэты час стаць прэтэндэнтам на пасаду старшыні і яго намесьнікаў», — сказаў ён.

Ганна Канапацкая
Ганна Канапацкая

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая, якая зьяўляецца членам АГП, раней заяўляла, што плянуе вылучацца на пасаду старшыні партыі. У яе і кіраўніцтва АГП узьніклі супярэчнасьці ў меркаваньнях аб далейшай дзейнасьці пасьля заявы Канапацкой аб стварэньні руху «Наперад, Беларусь».

Лябедзьку прапанавалі сысьці з пасады старшыні АГП. Хто з апазыцыянэраў кіруе партыямі найдаўжэй

Лябедзька, які ўзначальвае АГП з 2000 году, раней заявіў, што пакуль не плянуе свайго чарговага вылучэньня на пасаду старшыні партыі, хоць і не выключае такой магчымасьці. «Мая палітычная і фізычная форма такая, што я гатовы працаваць 24 гадзіны на суткі, калі трэба будзе. Зразумела, што сцэнар маючага адбыцца зьезду будзе асаблівым. У мяне ў графіку пакуль няма пункта вылучацца старшынёй, але калі сытуацыя запатрабуе, я буду гатовы да гэтага», — сказаў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG