Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абаронцы Курапатаў не дачакаліся рэакцыі ўладальнікаў рэстарана «Паедзем паядзім» на ўльтыматум


Абаронцы Курапатаў, якія пратэстуюць супраць працы забаўляльнага комплексу з рэстаранам «Паедзем паядзім» блізу месца пахаваньня ахвяр сталінскіх рэпрэсій, не дачакаліся рэакцыі яго ўладальнікаў на патрабаваньне да вечара 17 ліпеня прыняць рашэньне аб закрыцьці або пераносе ўстановы ў іншае месца.

«Ніякай рэакцыі на нашу прапанову не было. Заўтра мы а 12-й гадзіне заявім пра сваю рэакцыю ва ўсіх падрабязнасьцях», — паведаміў БелаПАН сустаршыня аргкамітэта па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Павал Севярынец.

Аргкамітэт абаронцаў Курапатаў чакаў, што да канца аўторка саўладальнік рэстарана Леанід Зайдэс прыме рашэньне аб пераносе ўстановы ў іншае месца.

«Калі рашэньне ня будзе прынятае, мы на прэс-канфэрэнцыі ў сераду абвясьцім пакет мер па шырокім грамадзкім байкоце яго ўстаноў. Гэта прадугледжвае раздачу інфармацыйных матэрыялаў ня толькі каля "Паедзем паядзім", але і іншых устаноў, да якіх мае дачыненьне Зайдэс, а таксама пастаўшчыкоў прадукцыі для іх», — заявіў 16 ліпеня БелаПАН Севярынец.

У прыватнасьці, калі сытуацыя ня зьменіцца, у найбліжэйшы чацьвер, паводле яго слоў, пачнецца байкот рэстарана «Гранд Кушавель».

Кастусёў адмовіўся ад ролі перамоўніка паміж уладальнікамі рэстарацыі «Поедем поедим» і пратэстоўцамі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG