Цэнтар беларускай мовы пачаў дзейнічаць у Гомелі з ініцыятывы гарадзкой арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.
Беларусь уваходзіць у Эўразійскі эканамічны саюз, але толькі адна беларуская мова не абавязковая ў гэтым саюзе ў сфэры гандлю і паслугаў.
Грамадзкі актывіст Валер Рыбчанка зьвярнуўся з пазовам у суд да дырэкцыі прадпрыемства «Папаратнае», каб той абавязаў дырэкцыю аднавіць пасаду інжынэра па матэрыяльна-тэхнічным забесьпячэньні і прыняць яго на працу.
Жлобінскі раённы суд 31 студзеня разглядаў пазоў КСУП «Чырвонабярэскі» з подпісам дырэктара Карэна Мурадзяна на высяленьне са службовага дома былога галоўнага эканаміста, а пазьней начальніцы жывёлагадоўчага комплексу Ніны Кароль.
У Гомелі гарадзкая арганізацыя Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны 5 лютага адкрывае Цэнтар беларускай мовы.
Акцябрскі раённы суд 30 студзеня пачаў разгляд адміністрацыйнага пратаколу на дробнае хуліганства, складзены лейтэнантам міліцыі Арцёмам Доўбікам у дачыненьні жыхаркі райцэнтру, актывісткі АГП і лідэркі «Маладых дэмакратаў» Алены Луцковіч.
Нават у выходныя дні, калі ў грамадзка-палітычны цэнтры на вуліцы Палескай у Гомелі застаецца толькі вартаўнік, сюды прыяжджаюць людзі: «Мы супраць дэкрэту № 3, хочам падпісацца».
27 студзеня актывісты падалі заяўку ў Гомельскі гарвыканкам на правядзеньне «Маршу недармаедаў — абураных беларусаў».
Старшыня Любанскага сельсавету Акцябрскага раёну Тамара Кароль напісала заяву ў міліцыю на мясцовага блогера і фрылансэра, сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэя Павука. Паводле заявы, Павук «сваімі дзеяньнямі правакаваў яе на размову», а таксама «задаваў пытаньні асабістага характару, занудліва прыставаў».
Калінкавіцкі райаддзел міліцыі не знайшоў падставаў, каб распачаць крымінальную справу ў дачыненьні да мясцовага грамадзкага актывіста, сябра Абʼяднанай грамадзянскай партыі Дзяніса Рабянка.
27 студзеня Навабеліцкі суд Гомеля аштрафаваў на 10 базавых велічыняў (230 рублёў) былога міліцыянта, супрацоўніка дэпартамэнту аховы МУС Васіля Варушчанку за публічную абразу беларускай мовы.
27 студзеня Навабеліцкі раённы суд Гомелю разгледеў адміністрацыйную справу супраць былога міліцыянта, супрацоўніка дэпартамэнту аховы МУС Васіля Варушчанкі за публічную абразу беларускай мовы.
27 студзеня Навабеліцкі раённы суд Гомелю мае пачаць разгляд адміністрацыйнай справы супраць былога міліцыянта, супрацоўніка дэпартамэнту аховы МУС Васіля Варушчанкі за публічную абразу беларускай мовы.
Прадпрыемства «Гомсельмаш» працуе са стратамі, ня можа вярнуць крэдыты, а сярэднямесячны заробак гендырэктара Аляксандра Камко перавышае ў эквіваленце 7 тысяч даляраў. Пра гэта казалі ўдзельнікі «круглага стала» ў грамадзка-палітычным цэнтры Гомеля на Палескай вуліцы.
У Гомельскай вобласьці ва ўсіх раённых выканкамах ствараюцца камісіі дзеля забесьпячэньня калегіяльнасьці пры наданьні льготаў па выплаце збору на фінансаваньне дзяржаўных выдаткаў згодна з дэкрэтам № 3.
Грамадзкі актывіст з Гомелю Анатоль Паплаўны атрымаў паведамленьне з подпісам дырэктара ААТ «Гомелькабель» Сяргея Кузьмянкова, што зь ім ня будзе працягнуты працоўны кантракт. Апошні дзень працы — 5 красавіка.
На могілках ў вёсцы Сьцяг Працы Гомельскага раёну 22 студзеня грамадзкія актывісты з Гомеля і Менску адзначылі трэцюю гадавіну з дня трагічнай гібелі беларускага героя Нябеснай Сотні Міхася Жызьнеўскага
Навабеліцкі раённы суд Гомелю разгледзіць адміністрацыйную справу ў дачыненьні да былога супрацоўніка дэпартамэнту аховы МУС Васіля Варушчанкі паводле артыкулу 9.22 КаАП — публічная абраза, ганьбаваньне дзяржаўных ды іншых нацыянальных моваў, стварэньне перашкодаў і абмежаваньняў у карыстаньні імі, пропаведзь варожасьці на моўнай глебе.
Судзьдзя Цэнтральнага раёну Гомелю Алеся Восіпава спыніла адміністрацыйную справу супраць мясцовага журналіста-фрылансэра за абразу чыноўніцы Акцябрскага райвыканкаму Валянціны Шлапаковай.
Праваабаронца Леанід Судаленка, які дапамагаў гамельчуку скласьці заяву ў падатковую інспэкцыю, лічыць, што любы грамадзянін, незалежна ад занятасьці, зьяўляецца спажыўцом тавараў, а значыць, і платнікам ускосных падаткаў і збораў.
Загрузіць яшчэ