30 лістапада праваабарончая супольнасьць Беларусі вызначыла шорт-ліст штогадовай Нацыянальнай прэміі за дасягненьні ў галіне правоў чалавека.
У Міжнародны дзень правоў чалавека ў Менску адкрылася Інфармацыйна-кансультацыйная ўстанова дзеля папулярызацыі прававой культуры «Тэрыторыя правоў».
Сяргей Шупа прэзэнтаваў раман Мойшэ Кульбака «Панядзелак» у сваім перакладзе на беларускую. Кніга выйшла ў праскім выдавецтве «Вясна». Прэзэнтацыя адбылася ў Менску, у галерэі Tut.by
Беларускія юнакі глядзяць тэлевізар менш за расейскіх і ўкраінскіх аднагодкаў, часьцей вандруюць і пры гэтым хочуць эміграваць, бо за мяжой лепшая адукацыя. У той жа час яны менш за расейцаў і ўкраінцаў гатовыя да зьмены ўлады, упэўнена глядзяць на ўласную будучыню.
2 сьнежня 60-гадовы юбілей адзначае Ўладзімер Парфяновіч — знакаміты ў мінулым вясьляр, трохразовы чэмпіён Алімпійскіх гульняў, чатырохразовы чэмпіён сьвету. Апошнім часам ён працуе трэнэрам у дзіцяча-юнацкім цэнтры алімпійскага рэзэрву ў Мастах на Горадзеншчыне.
Аднаго разу некалькі беларускіх журналістаў зайшлі папіць кавы ў Radio Cafe насупраць Цэнтральнага вакзалу ў Варшаве. Гутаркі і цікавы пан прысаджваўся да гасьцей, каб прывітацца. Ён аказаўся ўласьнікам. Слова за слова, і госьці сталі слухачамі цікавай гісторыі, у цэнтры якой аказалася Беларусь.
Беларускія стартапы не заўжды мусяць шукаць грошы за мяжой. Падтрымкай маладых і амбітных праектаў цяпер займаецца беларуская асацыяцыя Angels Band, якая аб’ядноўвае ўжо амаль 60 бізнэсоўцаў. Хто гэта такія і ў што яны ўкладаюць свае грошы, Свабодзе расказаў сузаснавальнік арганізацыі Кірыл Голуб.
Раней Анатоль Сівак быў міністрам транспарту і камунікацый. Што казаў Лукашэнка пра яго паўгода таму і цяпер.
Анатоль Сівак канчаткова зацвержданы на пасадзе кіраўніка Менску. Такое рашэньне прыняў Аляксандар Лукашэнка, а дэпутаты Менскага гарадзкога савету падтрымалі яго. Раней Анатоль Сівак быў міністрам транспарту і камунікацый. Што казаў Лукашэнка пра яго паўгода таму і цяпер.
23 лістапада на Кальварыйскіх могілках у Менску ўрачыстае адкрылі помнік на магіле народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча.
Кар’ер «Мікашэвічы» прадпрыемства «Граніт» у Берасьцейскай вобласьці Беларусі — самы вялікі ў Эўропе па здабычы прыроднага каменю.
Адзін з асноўных стэрэатыпаў пра беларусаў — талерантнасьць і цярпімасьць да людзей іншых нацый. Але ці так гэта насамрэч? Свабода пагутарыла з трыма дзяўчатамі, якія нарадзіліся ў Беларусі, але маюць небеларускае паходжаньне, пра ксэнафобію, прыманьне сябе і Радзіму.
Дырэктар кампаніі Rewatt калісьці прыехаў у Менск экспромтам, але закахаўся і застаўся тут жыць. Ён уклаў грошы ў стартап і плянуе да 2025 году заняць 14% рынку зарадных станцый для электрамабіляў у Эўразьвязе.
14 лістапада ўсе сябры Дзяржаўнай камісіі падпісалі акт аб прыёмцы мэмарыяльнага знаку «Ахвярам палітычных рэпрэсій 30–40-х гадоў XX стагодзьдзя». Падпісаньне адбылося ў Курапатах пасьля агляду самога знаку.
Будынак Вярхоўнага суду ў Менску не пасьпелі адкрыць 7 лістапада — такую дату раней называў першы намесьнік старшыні суду Валеры Калінковіч. Згодна з пашпартам аб’екта, адкрыцьцё адбудзецца не раней за лета наступнага году.
Менскі гандлёвы цэнтар часова закрыты — працуе толькі гіпэрмаркет на першым паверсе.
20 год таму Ігар Станкевіч упершыню задумаў скласьці генэалягічнае дрэва сям’і. Ён даведаўся, што 25 ягоных продкаў трапілі пад сталінскія рэпрэсіі, сярод іх 10 былі расстраляныя. Цяпер ён дамагаецца, каб цяперашняя ўлада прызнала, што ягоныя прадзеды і прабабкі — не злачынцы.
Праект прынялі без удзелу грамадзкасьці, актывісты і экспэрты называлі помнік «безыменным і безадносным да часу», стылістычна чужым народнаму мэмарыялу.
Загрузіць яшчэ