Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Арэна-Сіці» не адкрылася на наступны дзень пасьля абвалу столі

абноўлена

Гандлёвы цэнтар Арэна-Сіці ў Менску пасьля здарэньня
Гандлёвы цэнтар Арэна-Сіці ў Менску пасьля здарэньня

Менскі гандлёвы цэнтар часова закрыты — працуе толькі гіпэрмаркет на першым паверсе.

На раніцу 13 лістапада асноўныя гандлёвыя плошчы менскага гандлёвага цэнтру «Арэна-Сіці» заставаліся закрытымі для пакупнікоў. А 9-й раніцы адчыніўся толькі гіпэрмаркет ProStore на першым паверсе комплексу. Калі будзе працаваць астатняя частка гандлёвага цэнтру, пакуль не паведамляецца.

Цяпер у гіпэрмаркеце, дзе днём раней абвалілася частка столі, параніўшы адну жанчыну, працуюць адмысловыя камісіі. Падземны паркінг таксама зачынены для наведнікаў. Усю гандлёвую частку перакрылі плотам, працуюць МНС і спэцыяльныя службы.

Сьледчы камітэт Беларусі завёў крымінальную справу. Сьледчыя канфіскуюць праектную, тэхнічную і будаўнічую дакумэнтацыю, дапытваюць супрацоўнікаў гандлёвага цэнтру.

Адзіная пацярпелая была выпісаная зь лякарні ў той жа дзень.

Абвал столі ў менскім гандлёвым цэнтры «Арэна-Сіці». Што важна ведаць?

Удзень 12 лістапада ў менскім гандлёвым цэнтры «Арэна-Сіці» абвалілася падвесная столь з гіпсакардону на плошчы 150 квадратных мэтраў.

  • У выніку здарэньня пацярпелі дзьве дзяўчыны.
  • Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу.
  • МНС праверыць столі ў гандлёвых цэнтрах Менску.
  • Гандлёва-забаўляльны цэнтар «Арэна-Сіці» на праспэкце Пераможцаў у Менску працуе з красавіка 2013 году. Агульная плошча — амаль 88 тысяч квадратных мэтраў.
  • «Арэна-Сіці» праз кампанію «Прастор-Трэйд» належаў бізнэсоўцу Юрыю Чыжу. Забудоўшчыкам цэнтру выступала іншая кампанія набліжанага да Аляксандра Лукашэнкі бізнэсоўца — ТАА «Трайпл». Пасьля затрыманьня Чыжа ў 2016 годзе мэдыя паведамлялі, што гандлёвы цэнтар быў прададзены «Белаграпрамбанку» за 75 мільёнаў даляраў. Топ-мэнэджэры «Прастор-Трэйда» тады абверглі гэтую інфармацыю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG