Адзеньне для людзей з абмежаванымі магчымасьцямі прэзэнтавалі сёньня ў Менску. Гэта ўжо другі раз, што дызайнэрка Кацярына Цікота паказвае адмысловыя строі для людзей з парушэньнямі апорна-рухальнага апарату. У далейшых плянах праекту Tikota Inclusive — распрацаваць разам зь Менскім гадзіньнікавым заводам «Луч» першую мадэль інклюзіўных гадзіньнікаў. Гадзіньнікі будуць улічваць патрабаваньні людзей з рознымі відамі інваліднасьці.