Джон Лін Росман, які нарадзіўся ў ЗША, 10 гадоў жыве ў Беларусі, змагаецца зь беларускімі ўладамі, каб у пасьведчаньні аб нараджэньні ягонага дзіцяці не пісалі імя па бацьку. ЗАГС і Міністэрства юстыцыі Беларусі яму адмовілі, 18 верасьня заяву Росмана будзе разглядаць суд Першамайскага раёну Менску.