Былы прэзыдэнт Польшчы і лідэр «Салідарнасьці» Лех Валэнса раскрытыкаваў удзельнікаў пратэсту на Эўрамайдане за безадказнасьць і няздольнасьць да палітычных кампрамісаў.
У Варшаве ў часе канфэрэнцыі «Не гуляй з дыктатарам» польскія, расейскія і беларускія палітыкі заклікалі да байкоту бліжэйшых алімпійскіх гульняў у Расеі ды Чэмпіянату сьвету па хакеі ў Менску.
17 верасьня — у гадавіну нападу СССР на Польшчу ў 1939 годзе — у Варшаве адбылася канфэрэнцыя «Гісторыя і памяць. 70 гадоў змаганьня за праўду пра катынскае злачынства».
«Са смуткам паведамляем, што з-за хваробы лёгкіх Дэн Маккафэрці (нарадзіўся ў Шатляндыі ў 1946 годзе) вымушаны спыніць сваю працу,» — гаворыцца ў паведамленьні на афіцыйнай старонцы «Nazareth».
Каля пятнаццаці чалавек зь бел-чырвона-белымі сьцягамі прыйшлі да помніка ахвярам Катыні, што месьціцца ў сэрцы Варшавы, каля Замкавай плошчы.
Дакладна апоўдні, у самым сэрцы польскай сталіцы, на Замкавай плошчы, пачаўся пікет, у якім узялі ўдзел каля 30 чалавек.
«Гэта будзе ганьба для польскай дзяржавы, калі ў ёй зьявіцца першы беларус-палітвязень», — заявіў адзін з кіраўнікоў фундацыі «Свабода і дэмакратыя», былы супрацоўнік амбасады Польшчы ў Беларусі Марэк Буцька.
23 сакавіка ў Варшаве, нягледзячы на мароз, каля сотні чалавек узялі ўдзел у шэсьці і мітынгу ў гонар Дня Волі.
Жыхары віцебскай вобласьці, якія едуць у Польшчу і хочуць атрымаць шэнгенскую візу, могуць зрабіць гэта ў латвійскім консульстве ў Віцебску.
У Беларускім доме ў Варшаве адбылася сустрэча з жонкамі цяперашніх ды былых палітвязьняў пад дэвізам «Беларусь — гэта жанчына».
У пятніцу ў варшаўскім тэатры «Studio» адбудзецца прэм’ера спэктаклю «Чарнобыльская малітва» паводле Сьвятланы Алексіевіч у пастаноўцы выбітнай польскай акторкі і рэжысэра Ёаны Шчапкоўскай.
240 тысячаў злотых (каля 67 тыс. даляраў) атрымае паводле судовага выраку Зьбігнеў Рамашэўскі — колішні актывіст антыкамуністычнай апазыцыі ў ПНР.
Польская прэзыдэнцкая пара – Ганна і Браніслаў Камароўскія з нагоды Калядаў выслалі сёньня падарункі для сям’і беларускага палітвязьня.
Каля 25 варшаўскіх беларусаў зрабілі сёньня чатырохгадзінны рэйд па адкрытых араганізацыяй «Беларуская нацыянальная памяць» магілах, дзе пахаваныя пераважна забытыя цяпер на Радзіме выбітныя беларусы.
У Польшчы апазыцыя патрабуе неадкладнай адстаўкі ўраду, нягледзячы на тое, што інфармацыя аб сьлядах выбухоўкі на абломках прэзыдэнцкага самалёту не пацьвярджаецца.
Палякі сталі есьці меней бульбы. Пры гэтым, як аказалася, узровень спажываньня гэтага прадукту залежыць ад адукацыі.
Сенсацыйны тэкст у гэтай справе зьмяшчае сёньня польская газэта «Rzeczpospolita».
«Я дзякую ўсім за моцную падтрымку, пра якую я ведаў нават у турме», — заявіў былы палітвязень Сяргей Каваленка падчас адмысловай прэсавай канфэрэнцыі ў Варшаве.
Сёньня ў Варшаве жонка зьняволенага беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага атрымала ад амбасадара ЗША ў Польшчы прэстыжную ўзнагароду Абаронцаў правоў чалавека (Human Rights Defenders Award), якой штогод найбольш выбітных праваабаронцаў сьвету ўганароўвае Дзярждэпартамэнт ЗША.
Памёр Джон Лорд — выбітны брытанскі музыка і кампазытар, шматгадовы клявішнік легендарных хард-рокераў «Дып Пёрпл». Лорд (поўнае імя Jonathan Douglas нарадзіўся ў 1941 годзе ў Англіі), марыў быць акторам.
Загрузіць яшчэ