Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На мітынгу да Дня Волі выступіў Зянон Пазьняк


Зянон Пазьняк прамаўляе на мітынгу ў Варшаве
Зянон Пазьняк прамаўляе на мітынгу ў Варшаве

23 сакавіка ў Варшаве, нягледзячы на мароз, каля сотні чалавек узялі ўдзел у шэсьці і мітынгу ў гонар Дня Волі.

23 сакавіка ў Варшаве, нягледзячы на мароз, каля сотні чалавек узялі ўдзел у шэсьці і мітынгу ў гонар Дня Волі. Гэта першае такое масавае вулічнае сьвяткаваньне гадавіны ўтварэньня БНР у польскай сталіцы.

Удзельнікі акцыі зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, сьцягамі Эўрапейскага зьвязу прыйшлі на варшаўскую плошчу Трох крыжоў.

Адзін з кіраўнікоў Беларускага дому ў Варшаве Зьміцер Бародка: «На жаль, мы цяпер не на Радзіме, а ў выгнаньні. Але дзе б мы не былі, мы, беларусы, павінны гэтае сьвята адзначаць».

На сьвята прыйшлі пераважна студэнты, але былі таксама людзі старэйшага пакаленьня.

Удзельнікі:

«Гэты дзень павінен быць у сэрцы кожнага беларуса, і таму я сёньня тут».

«Мне бацькі расказвалі пра гэтае сьвята, потым зь сябрамі размаўляў. Гэта дзень, безь якога не было б і сучаснай Беларусі. Бо мы, беларусы, абвясьцілі тады пра сваё права на незалежнасьць».

Удзельнікі акцыі прайшлі маршам па галоўных вуліцах польскай сталіцы да Замкавай плошчы, дзе адбыўся мітынг.

На ім выступіў старшыня КХП БНФ Зянон Пазьняк:

«Мы цяпер у такой сітуацыі, што можам разьлічваць перадусім на ўласныя сілы. Памятайма пра гэта. Няхай прыкладам нам будуць нашыя героі, якія змагаліся ў 1918 годзе, і тыя людзі, што дамагліся незалежнасьці ў 1991-м».

Прамаўлялі таксама Зьміцер Бародка ды Натальля Радзіна.

Прысутныя дзякавалі за салідарнсьць палякам, скандуючы па-польску «Менск-Варшава — агульная справа».

Пасьля мітынгу можна было пачаставацца беларускімі стравамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG