У сустрэчы ўзялі ўдзел Марына Адамовіч (жонка Мікалая Статкевіча), Наста Дашкевіч (жонка Змітра Дашкевіча), чые мужы-палітвязьні надалей застаюцца ў турме, а таксама Вольга Бандарэнка — жонка Зьмітра Бандарэнкі, вызваленага з калёніі ў красавіку 2012 году.
У часе спатканьня, якое вёў дэпутат Эўрапейскага парлямэнту Марэк Мігальскі (ягоны офіс дапамог арганізаваць імпрэзу), жанчыны распавялі пра тое, як выглядае іхнае штодзённае жыцьцё без каханых.
Марына Адамовіч: «Беларусь — гэта жанчына, гэта жаночая краіна. На жаночых плячах стагодзьдзямі гісторыя гэтай краіны трымалася. Што да маёй асабістай сытуацыі, дык яна ўжо трэці год не зьмяняецца. Дзякуючы вось Вользе Бандарэнцы, якая сядзіць побач, мы перажылі яе разам. Я ня ведаю, як склаўся б мой асабісты лёс, калі б на пачатку ўсіх гэтых падзеяў Вольга на прыступках СІЗА КДБ не сказала: дзяўчыны, нам трэба аб’ядноўвацца».
Наста Дашкевіч: «Журналісты часта пытаюцца: ці варта было два гады змагацца за пашпарт дзеля таго, каб на сем хвілінаў пабачыць каханага чалавека? Безумоўна, для мяне гэта дзіўнае пытаньне — канешне каштавала! Варта было змагацца, каб дакрануцца прынамсі да каханага чалавека, якога я ня бачыла два гады!»
Між тым Вольга Бандарэнка казала пра тое, што яна цяпер знаходзіцца ў лепшай сытуацыі, чымсьці Марына ды Наста, бо яе муж — побач, хаця і давялося выехаць за мяжу.
Вольга Бандарэнка: «Нам было лягчэй. Нам, жонкам змагароў — Марыне, Насьце. А вось цяжэй за ўсё, бадай, было жонкам і сваякам тых, хто 19 сьнежня трапіў у вязьніцы выпадкова. Бо яны не былі падрыхтаваныя. Мы, вядома, таксама падрыхтаваныя не былі, бо цяжка падрыхтавацца да сытуацыі, калі твайго мужа кідаюць у вязьніцу і ты ня ведаеш, што зь ім, лістоў не было. Калі проста ня ведаеш, ці жывы ён».