Паводле падлікаў Галоўнай статыстычнай управы (GUS), цяпер паляк спажывае ў сярэднім 4,73 кг бульбы на месяц — гэта прыкладна на 40% меней, чымсьці ў 2000-м годзе (7,82 кг).
Цікава, што паводле статыстычных дадзеных, колькасьць спажыванай бульбы залежыць ад... узроўню адукацыі!
У сем’ях, дзе гаспадары маюць вышэйшую адукацыю, у 2011 годзе спажывалася ўсяго 3,08 кіляграмаў бульбы, а там, дзе сярэднюю — 6,34 кг на асобу.
Болей бульбы ядуць таксама вяскоўцы 5,71 кг, а гараджане — 4,12.
З геаграфічнага пункту гледжаньня, болей бульбы спажываюць жыхары Паморскага ваяводзтва, чыё насельніцтва гістарычна складалася зь перасяленцаў з «крэсаў усходніх».