Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каваленка, Мігальскі і Пазьняк у Варшаве


«Я дзякую ўсім за моцную падтрымку, пра якую я ведаў нават у турме», — заявіў былы палітвязень Сяргей Каваленка падчас адмысловай прэсавай канфэрэнцыі ў Варшаве.

У канфэрэнцыі ўзялі ўдзел таксама старшыня КХП БНФ Зянон Пазьняк ды эўрадэпутат Марэк Мігальскі.

«Ня трэба дзякаваць мне за падтрымку Сяргея Каваленкі, гэта праца і абавязак палітыка. Лепей запытайцеся, што зрабілі іншыя палітыкі з розных краінаў у справе Беларусі. Як яны могуць зьмірыцца з тым, што Эўразьвяз мяжуе з апошняй клясычнай дыктатурай?», — гэтак сказаў дэпутат Эўрапарлямэнту Марэк Мігальскі, узяўшы слова пасьля Зянона Пазьняка, які патлумачыў прысутным вагу ўчынку Сяргея Каваленкі.

«Герб і беларускі сьцяг, гэта не звычайныя сымбалі для нас, гэта сымбалі свабоды. Ня толькі маладзёны змагаюцца за іх, вывешваючы сьцягі. Але таксама і дарослыя людзі, такія як спадар Каваленка».

Сам Сяргей Каваленка, якога прысутныя польскія журналісты ды беларускія актывісты віталі аплядысмэнтамі, расказваў пра зьняволеньне ды сьцяг у цэнтры роднага горада, за які яго і схапілі.

«Калі сьцяг пабачыць адна асоба, то раскажа і даведаюцца яшчэ дзесяць. Калі на яліне сьцяг апынуўся, дык увесь Віцебск ведаў, бо гэта ж самы цэнтар горада»

Канфэрэнцыя прайшла зь ініцыятывы Зьвязу на карысьць дэмакратыі ў Беларусі ды пры дапамозе тэлеканалу «Белсат».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG