Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзень салідарнасьці ў Варшаве: пікет, дыскусія і джазавы канцэрт


Дакладна апоўдні, у самым сэрцы польскай сталіцы, на Замкавай плошчы, пачаўся пікет, у якім узялі ўдзел каля 30 чалавек – прадстаўнікоў палітычнай эміграцыі ды актывістаў, а таксама польскіх і беларускіх праваабаронцаў.

Гавораць удзельнікі акцыі – Зьміцер Бародка і Вячаслаў Сіўчык.

Бародка: У мяне сёньня запыталі – колькі яшчэ вы будзеце выходзіць на гэтыя акцыі? Я сказаў, што мы будзем рабіць гэта да часу, пакуль у Беларусі не застанецца палітвязьняў, а краіна ня стане вольнай. Будзем змагацца, бо маем веру і надзею і жывем дзеля гэтага. Жыве Беларусь!

Сіўчык: Я даўно ведаю Алеся Бяляцкага, бо ён быў сярод пачынальнікаў беларускага Адраджэньня. Гэта вельмі знакаміты дзяяч, якога ведаюць ня толькі ў Беларусі але і ва ўсім сьвеце. Унікальнасьць ягонай справы ў тым, што Алесь ужо два гады знаходзіцца за кратамі абсалютна незаконна зь віны шэрагу эўрапейскіх структураў.

У пікеце ўзяў удзел таксама дэпутат Эўрапарлямэнту ад Польшчы Марэк Мігальскі, вядомы сваім актыўным удзелам у працы на карысьць дэмакратычных пераменаў у Беларусі. Спадар Мігальскі заявіў, што абураны нядаўнім запрашэньнем у Брусэль міністра замежных справаў Беларусі Уладзіміра Макея.

Мігальскі: Гэта сорам для ўсёй эўрапейскай дыпляматыі, бо Лукашэнка пакуль не зрабіў нічога, каб пайсьці яму на саступкі. Гэта мы павінны пачакаць, пакуль ён вызваліць і рэабілітуе палітвязьняў, а потым пачаць размаўляць. Бо сёньня гэта размова з тэрарыстам, які трымае ў няволі, у якасьці закладнікаў 10 мільёнаў чалавек.

У часе пікету можна было пісаць паштоўкі беларускім палітвязьням. Сярод іншых мерапрыемстваў з нагоды Дня Салідарнасьці – абмеркаваньне стану грамадзянскай супольнасьці і палітвязьняў у Беларусі, дыскусія «Беларусь: мастацтва, культура, грамадства» ды джазавы канцэрт.

Сёлета да арганізацыі Міжнароднага Дня Салідарнасьці ў Варшаве далучыліся Бюро Марка Мігальскага, Фонд імя Стэфана Баторага, Хэльсынскі Фонд правоў чалавека (Варшава), Эўрапейская Беларусь, кампанія «Разам для Беларусі», Беларускі Інфармацыйны Дом, Ініцыятыва «Вольная Беларусь», Інфармацыйнае бюро салідарнасьці зь Беларусьсю і Беларускі Дом у Варшаве, Horyzont, POLIS, Фундацыя Вольнасьць і Дэмакратыя.

Фота: Аляксей Дзікавіцкі малодшы.

Акцыя салідарнасьці ў Варшаве, 4 жніўня 2013
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:16 0:00
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG